Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адрулі́ць, ✂; зак. (спец.).

  1. Пра лётчыка: адвесці куды-н. самалёт па зямлі.

  2. Пра самалёт: рухаючыся па зямлі, павярнуць.

  • А. убок.

|| незак. адрульваць, ✂.

адры́вачны, ✂.

Які не з’яўляецца цэлым, нязвязны.

  • Адрывачныя звесткі.

|| наз. адрывачнасць, ✂.

адры́вісты, ✂.

Які гучыць без плаўных пераходаў, рэзкі, з кароткімі паўзамі.

  • Адрывістыя гукі.
  • Гаварыць адрывіста (прысл.).

|| наз. адрывістасць, ✂.

адрыгну́цца, ✂; зак.

  1. Выдаліцца са страўніка пры адрыжцы.

    • Адрыгнулася цыбуляй (безас.).
  2. перан. Адбіцца пэўным чынам за якое-н. зло (разм.).

    • Прыйдзе час — адрыгнецца яму гэта.

|| незак. адрыгацца, ✂ і адрыгвацца, ✂.

адрыгну́ць, ✂; зак.

Вывергнуць, выдаліць часцінкі ежы пры адрыжцы.

|| незак. адрыгаць, ✂ і адрыгваць, ✂.

адры́жка, ✂, ж.

  1. Выхад газаў са страўніка праз рот.

    • А. ад рэдзькі.
  2. перан., чаго. Праяўленне чаго-н. аджылага.

    • А. старога свету.

адры́на, ✂, ж.

Халодная будыніна для захоўвання кармоў, інвентару і пад. і пуня.

адры́нуць, ✂; зак.

Адступіць, адысці, адхлынуць.

  • Натоўп раптам адрынуў назад.

адрыўны́, ✂.

Такі, які можна адрываць.

  • А. каляндар.

адры́ць, ✂; зак.

  1. гл. рыць.

  2. Рыючы, дастаць, вызваліць.

    • А. скарб.

|| незак. адрываць, ✂.