Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абсе́дзець, ; зак. (разм.).

Седзячы, абмяць.

  • А. крэсла.

|| незак. абседжваць, .

абсе́кчы, ; зак.

Тое, што і абсячы.

|| незак. абсякаць, .

|| наз. абсяканне, .

абсемяні́ць, ; зак.

  1. Засеяць насеннем.

    • А. поле.
  2. Тое, што і асемяніць. (спец.).

|| незак. абсемяняць, .

|| наз. абсемяненне, .

абсентэі́зм, , м. (кніжн.).

Ухіленне выбаршчыкаў ад удзелу ў выбарах у дзяржаўныя органы.

|| прым. абсентэісцкі, .

абсервато́рыя, , ж.

Навуковая ўстанова, абсталяваная для астранамічных, метэаралагічных, геафізічных назіранняў, а таксама будынак, у якім вядуцца такія назіранні.

|| прым. абсерваторскі, .

абсе́сці, ; зак. (разм.).

  1. Сесці вакол каго-, чаго-н.

    • Дзеці абселі вогнішча.
  2. Сеўшы ў вялікай колькасці, заняць паверхню чаго-н.

    • Мухі абселі стол.
  3. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Пра з’яўленне балячак, сыпу на губах, твары.

    • Балячкі абселі губы.
  4. (1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв.). Зрабіцца больш шчыльным, апусціцца ўніз.

    • Снег абсеў.
    • Зямля абсела за ноч.
  5. Страціўшы апору ў нагах, зваліцца.

    • Ад страху чалавек абсеў на зямлю.

|| незак. абсядаць, .

абсе́ў, , м.

Тое, што і абсевак.

абсе́яць, ; зак.

Правесці сяўбу, засеяць.

  • Абсеялі загоны адборным насеннем.

|| незак. абсяваць, .

абскака́ць, ; зак.

  1. Праскакаць вакол каго-, чаго-н.

    • А. балота.
  2. Скачучы, абагнаць.

    • Рысісты конь усіх абскакаў на скачках.
  3. перан. Перамагчы, апярэдзіць у чым-н.

    • А. канкурэнтаў.

|| незак. абскакваць, .

абска́рдзіць, ; зак.

Падаць афіцыйную скаргу наконт чаго-н., што прызнаецца незаконным, няправільным.

  • А. судовы прыгавор.

|| незак. абскарджваць, .

|| наз. абскарджанне, .