Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абмо́кнуць, ✂; зак.

Стаць мокрым, змокнуць.

  • А. на дажджы.

|| незак. абмакаць, ✂.

абмо́тка, ✂, ж.

  1. гл. абматаць.

  2. Тое, чым абматаны што-н. (спец.).

    • Ізаляцыйная а.
  3. звычайна мн. Доўгія палосы матэрыі для абмотвання ног ад чаравікаў да кален.

    • Салдацкія абмоткі.

|| прым. абмотачны, ✂.

абму́ляць, ✂; зак.

Пашкодзіць скуру трэннем, нацерці.

  • А. ногі.

|| незак. абмульваць, ✂.

абмундзірава́нне, ✂, н.

  1. гл. абмундзіраваць.

  2. Камплект ваеннага форменнага адзення.

    • Афіцэрскае а.

абмундзірава́ць, ✂; зак.

Забяспечыць абмундзіраваннем (у 2 знач.).

  • А. армію.

|| незак. абмундзіроўваць, ✂.

|| звар. абмундзіравацца, ✂.

|| звар. абмундзіроўвацца, ✂.

|| наз. абмундзіраванне, ✂ і абмундзіроўка, ✂.

|| прым. абмундзіровачны, ✂.

абмундзіро́ўка, ✂, ж. (разм.).

  1. гл. абмундзіраваць.

  2. Тое, што і абмундзіраванне.

    • Летняя а.

|| прым. абмундзіровачны, ✂.

абмурава́ць, ✂; зак.

Абкласці цэглай, каменнем што-н., замацоўваючы цэментам, глінай і пад.

  • А. касцёл.

|| незак. абмуроўваць, ✂.

|| наз. абмуроўванне, ✂ і абмуроўка, ✂.

|| прым. абмуровачны, ✂.

абмуро́ўка, ✂, ж. (спец.).

  1. гл. абмураваць.

  2. Тое, чым што-н. абмуравана.

    • Цагляная а. катла.

|| прым. абмуровачны, ✂.

абмы́ць, ✂; зак.

  1. Змыць пыл, бруд, зрабіць чыстым.

    • А. ногі.
    • А. дзіця.
  2. Памыць бялізну ўсім, многім.

    • А. сям’ю.
  3. перан. Адзначыць якую-н. падзею выпіўкай (разм.).

    • А. новую кватэру.
    • А. прэмію.

|| незак. абмываць, ✂.

|| звар. абмыцца, ✂.

|| незак. абмывацца, ✂.

|| наз. абмыванне, ✂.

абмя́кнуць, ✂; зак.

  1. Зрабіцца мяккім, рыхлым.

    • Хлеб ад вільгаці абмяк.
  2. Стаць больш мяккім, дабрадушным пад уплывам чаго-н. (разм.).

    • Крыклівая жанчына неяк абмякла і заплакала.

|| незак. абмякаць, ✂.