абмы́ць, ; зак.

  1. Змыць пыл, бруд, зрабіць чыстым.

    • А. ногі.
    • А. дзіця.
  2. Памыць бялізну ўсім, многім.

    • А. сям’ю.
  3. перан. Адзначыць якую-н. падзею выпіўкай (разм.).

    • А. новую кватэру.
    • А. прэмію.

|| незак. абмываць, .

|| звар. абмыцца, .

|| незак. абмывацца, .

|| наз. абмыванне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)