Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адміністра́цыя, , ж.

  1. Органы выканаўчай улады, кіравання.

  2. зб. Службовыя асобы кіравання.

    • А. завода.

|| прым. адміністрацыйны.

  • У адміністрацыйным парадку (паводле распараджэння выканаўчай улады).

адміра́л, , м.

Вышэйшае воінскае званне каманднага саставу ваенна-марскіх сіл, а таксама асоба, якая мае такое званне.

  • А. флоту.

|| прым. адміральскі, .

адміралце́йства, , н.

  1. Месца пабудовы і абсталявання ваенных караблёў (уст.).

  2. У царскай Расіі і Англіі: марское ведамства.

|| прым. адміралцейскі, .

адмо́ва, , ж.

  1. адмовіцца, -ць.

  2. Тое, што і адмаўленне (у 2 знач.).

адмо́віцца, ; зак.

Не згадзіцца, не пажадаць зрабіць што-н., не захацець прызнаць, прыняць што-н.

  • А. ад даручэння.
  • А. ад дапамогі.

|| незак. адмаўляцца, .

|| наз. адмова, .

адмо́віць, ; зак.

  1. Не задаволіць чыёй-н. просьбы, патрабавання.

    • А. у просьбе.
  2. Абмежаваць у чым-н., пазбавіць чаго-н.

    • А. сабе ў чым-н.
  3. Не даць згоды на шлюб.

    • Дзяўчына адмовіла сватам.

|| незак. адмаўляць, .

|| наз. адмова, .

адмо́кнуць, ; зак.

  1. Зрабіцца мяккім ад вільгаці.

    • У вадзе лыка адмокла.
  2. Вымакнуць, прапасці ад лішку вільгаці.

    • У лагчыне бульба адмокла.
  3. Намокшы, адстаць, аддзяліцца.

    • Наклейка адмокла.

|| незак. адмакаць, .

адмо́ўе, , н.

У граматыцы: слова, якое адмаўляе сэнс другога слова або фразы, напр. «не», «ні».

адмо́ўны, .

  1. Які змяшчае ў сабе адмаўленне.

    • Адмоўная рэцэнзія.
    • А. адказ.
  2. Дрэнны, варты асуджэння.

    • А. персанаж у п’есе.
  3. Ў матэматыцы: які ўяўляе сабой велічыню, узятую са знакам мінус, меншую за нуль.

    • А. лік.
  4. Які адносіцца да таго віду электрычнасці, носьбітамі якога з’яўляюцца электроны (спец.),

    • А. электрычны зарад.

|| наз. адмоўнасць, .

адмурава́ць, ; зак.

Пабудаваць, вымураваць з камення ці з цэглы.

  • А. дом.