Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адлучы́ць, ; зак.

Аддзяліць ад каго-, чаго-н., адасобіць.

  • А. авечку ад чарады.
  • А. ад царквы (прызнаць чужым царкве).
  • Пясок адлучыў частку возера.

|| незак. адлучваць, і адлучаць, .

|| наз. адлучэнне, .

адлу́шчыцца, ; зак.

Лушчачыся, адваліцца, адпасці.

|| незак. адлушчвацца, .

адлюстрава́нне, , н.

  1. гл. адлюстраваць.

  2. Адбітак прадмета на гладкай люстраной паверхні.

    • А. дрэў у вадзе.
  3. Адбітак у нашай свядомасці з’яў аб’ектыўнай рэальнасці.

    • Навуковая тэорыя адлюстравання.
  4. Тое, што ўвасабляецца ў мастацкіх вобразах і малюнках.

    • А. жыцця ў мастацкім творы.
  5. Тое, што з’яўляецца вонкавым выяўленнем чаго-н. і адбітак.

    • Убачыць а. радасці ў вачах.

адлюстрава́цца, ; зак.

  1. Даць, атрымаць адлюстраванне на гладкай бліскучай паверхні.

    • Адлюстраваўся месяц у вадзе.
  2. Адбіцца ў свядомасці чалавека ў форме вобразаў і паняццяў.

  3. Увасобіцца ў мастацкіх вобразах, праявіцца.

    • Жыццё найлепш адлюстравалася ў кнізе паэта.
  4. (1 і 2 не ўжыв.). Выявіцца, атрымаць знешняе праяўленне.

    • На твары адлюстраваўся страх.

|| незак. адлюстроўвацца, .

адлюстрава́ць, ; зак.

  1. што. Узнавіць, перадаць чый-н. вобраз на сваёй люстраной паверхні.

    • Возера адлюстравала кроны пышных дрэў.
  2. Перадаць у вобразах або паняццях аб’ектыўную рэальнасць.

  3. Ахарактарызаваць, перадаць сутнасць, змест, унутраныя асаблівасці чаго-н.

    • Чалавек стараўся падабраць такія словы, якія б дакладна адлюстравалі яго душэўны стан.
  4. Увасобіць у мастацкіх вобразах, паказаць, намаляваць.

    • А. жыццё народа ў рамане.

|| незак. адлюстроўваць, .

|| наз. адлюстраванне, .

адляпі́цца, ; зак. (разм.).

  • Тое, што і адклеіцца. Адляпілася марка.

|| незак. адлеплівацца і адляпляцца.

адляпі́ць, ; зак. (разм.).

Тое, што і адклеіць.

  • А. наклейку.

|| незак. адлепліваць, .

адлята́ць, ; зак.

  1. Скончыць лятаць.

  2. Прабыць у авіяцыі, у лётным саставе пэўны час.

    • Пятнаццаць гадоў адлятаў.

адляце́цца, ; зак. (разм.).

Летучы, перамясціцца, аддаліцца на пэўную адлегласць.

  • Варона крыху адляцелася і села.

|| незак. адлятацца, .

адляце́ць, ; зак.

  1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца ад каго-, чаго-н. на пэўную адлегласць.

    • А. на 10 кіламетраў.
  2. Паляцець; пакінуць якое-н. месца, вылецеўшы.

    • Адляцелі буслы ў вырай.
  3. перан. Адысці, мінуць, знікнуць (кніжн.).

    • Дні дзяцінства адляцелі.
  4. Адскочыць убок ад моцнага ўдару, штуршка (разм.).

    • Мячык адляцеў ад сцяны.
  5. Адарвацца, адпасці (пра што-н. прымацаванае; разм.).

    • Наклейка адляцела.

|| незак. адлятаць, .