Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адве́ку, прысл.

Спрадвеку, з даўніх часоў.

  • Тут ваўкі а. вядуцца.

адве́с, ✂, м. (спец.).

Невялікі груз на шнуры або нітцы для вызначэння вертыкальнага напрамку; грунтвага.

  • Шнур з адвесам.

адве́сіць, ✂; зак.

Адкрыць што-н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што-н. завешана.

  • А. акно.

◊

  • Адвесіць губы (разм. неадабр.) — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.

|| незак. адвешваць, ✂.

адвеслава́ць, ✂; зак.

Вяслуючы, аддаліцца, адплыць ад чаго-н.

  • А. ад берага.

|| незак. адвяслоўваць, ✂.

адве́сці, ✂; зак.

  1. Ведучы, даставіць куды-н.

    • А. дзяцей дадому.
  2. Ведучы, накіраваць убок.

    • А. ўбок.
    • А. ад спакусы (перан.).
  3. Змяніць напрамак руху чаго-н., адхіліць што-н.

    • А. руку.
    • А. вочы.
  4. перан. Адхіліць што-н. непрыдатнае, неадпаведнае.

    • А. кандыдатуру.
    • А. бяду.
  5. Даць у чыё-н. распараджэнне, выдзеліць для якой-н. мэты.

    • А. залу для пасяджэнняў.
    • А. ўчастак пад сад.
  6. Адлінеіць, адчарціць.

    • А. палі ў сшытку.

◊

  • Адвесці душу (разм.) — падзяліцца з кім-н. тым, што набалела; задаволіць якое-н. моцнае жаданне.

  • Вачэй не адвесці (разм. адабр.) — пра што-н. вельмі прыгожае, прывабнае.

|| незак. адводзіць, ✂.

|| наз. адвод, ✂ і адвядзенне, ✂.

адве́чны, ✂.

Спрадвечны; які існуе з даўніх часоў.

  • Адвечныя балоты.
  • Адвечная тайна.

|| наз. адвечнасць, ✂.

адве́яць, ✂; зак.

  1. Выдаліць веяннем мякіну і пад. са збожжа.

    • А. шалупінне ад зерня.
  2. Кончыць веяць.

|| незак. адвейваць, ✂.

адвёртка, ✂, ж.

Інструмент для закручвання і выкручвання шрубаў.

|| прым. адвёртачны, ✂.

адві́льваць, ✂; незак. (разм.).

Адмаўляцца, ухіляцца ад чаго-н.

  • А. ад даручэнняў.

|| зак. адвільнуць, ✂.

|| наз. адвільванне, ✂.

адвісе́цца, ✂; зак. (разм.).

Павісеўшы разгладзіцца.

  • Сукенка адвіселася.