Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адасо́біць, ✂; зак.

  1. Аддзяліцца, выдзеліць з агульнага, цэлага; паставіць у асобае становішча.

    • А. участак зямлі ў садзе.
  2. У граматыцы: зрабіць адасобленым (у 2 знач.).

    • А. азначэнне.

|| незак. адасабляць, ✂.

|| наз. адасабленне, ✂.

адасо́блены, ✂.

  1. Асобны.

    • Жыць адасоблена (прысл.).
  2. У граматыцы: выдзелены ў гаворцы інтанацыяй і паўзамі, на пісьме — знакамі прыпынку.

    • Адасобленае азначэнне.

|| наз. адасобленасць, ✂.

адаспа́цца, ✂; зак.

Выспацца пасля недасыпання.

  • А. за водпуск.

|| незак. адсыпацца, ✂.

адасса́ць, ✂; зак.

  1. што і чаго. Ссаннем аддзяліць, убавіць.

    • П’яўкі адассалі многа крыві.
  2. Кончыць ссаць.

|| незак. адсысаць, ✂.

адаткну́ць, ✂; зак. (разм.).

Адкрыць, выцягнуўшы корак, затычку.

  • А. бутэльку.

|| незак. адтыкаць, ✂.

|| наз. адтыканне, ✂.

адахво́ціць, ✂; зак. (разм.).

Адвучыць, адбіць ахвоту рабіць што-н.

  • А. ад курэння.

|| незак. адахвочваць, ✂.

адачха́цца, ✂; зак. (разм.).

Кончыць чхаць, адчуць палёгку пасля чхання.

адба́віць, ✂; зак.

Аддзяліць, адліць, адсыпаць і пад. частку чаго-н.

  • А. малака са збана.

|| незак. адбаўляць, ✂.

  • Хоць адбаўляй каго-, чаго-н. (надта многа; разм.).

|| наз. адбаўленне, ✂ і адбаўка, ✂.

адбале́ць, ✂; зак.

Перастаць балець, супакоіцца.

адбамбі́цца, ✂; зак. (разм.).

Кончыць бамбіць.

  • Лётчыкі адбамбіліся.