Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адко́рмачны, .

Прызначаны для адкорму.

  • А. пункт.

адко́с, , м.

  1. Адхон, нахільная паверхня гары і пад.

    • А. узгорка.
  2. Бакавая нахільная паверхня дарожнага насыпу.

    • Адкосы дарог.
    • Умацаваць а.
  3. Нахільная паверхня чаго-н., якая ідзе пад вуглом (спец.).

|| прым. адкосны, .

адкрасава́ць, ; зак.

  1. Скончыць красаваць, адцвісці (пра збожжавыя).

    • Жыта адкрасавала.
  2. перан. Паблякнуць, страціць маладосць, прыгажосць.

    • Сваё адкрасавала дзяўчына.

|| незак. адкрасоўваць, .

адкра́сці, ; зак. (разм.).

Украсці тое, што было забрана.

  • А. сена.

|| незак. адкрадваць, .

адкро́іць, ; зак.

Адрэзаць ад цэлага ці кавалка (часцей пра хлеб).

  • А. лусту хлеба.

|| незак. адкройваць, .

адкруці́цца, ; зак.

  1. Раскруціўшыся, аддзяліцца; адшрубавацца.

    • Вяроўка адкруцілася.
    • Адкруцілася гайка.
  2. Ухіліцца, хітра вызваліцца ад чаго-н. (разм.).

    • А. ад паездкі.

|| незак. адкручвацца, .

адкруці́ць, ; зак.

  1. Круцячы, аддзяліць, зняць, адшрубаваць.

    • А. дрот.
    • А. гайку.
    • А. кран.

  • Адкруціць галаву (вушы) каму (разм. незадав.) — пагроза пакараць, расправіцца.

|| незак. адкручваць, .

адкры́ты, .

  1. Нічым не загароджаны, не прыкрыты.

    • А. прастор.
    • Адкрытае мора.
    • Смажыць на адкрытым агні.
  2. Даступны для ўсіх жадаючых.

    • А. сход.
  3. Не тайны, яўны.

    • А. пратэст.
    • Адкрыта (прысл.) выступіць з крытыкай недахопаў.
    • Адкрытае галасаванне (падняццем рук, не тайнае).
  4. Шчыры, прамы.

    • А. твар.
    • А. характар.
  5. Тое, што і разгорнуты.

    • Адкрытая кніга.
    • А. журнал.
  6. З вялікім выразам.

    • Адкрытае плацце.
  7. Не падземны, з знадворным выхадам пласта.

    • А. спосаб здабычы вугалю.

  • Адкрытае пісьмо — пісьмо каму-н., якое публікуецца ў друку.

  • Адкрытае пытанне — нявырашанае пытанне.

  • Адкрытая рана — рана, якая не зажыла.

  • Адкрыты лоб — вялікі і круты лоб.

  • У адкрытую (ісці, дзейнічаць) (разм.) — не ўтойваючы сродкаў і прыёмаў.

|| наз. адкрытасць, .

адкры́цца, ; зак.

  1. Стаць адкрытым (гл. адкрыць у 1, 2, 3, 4, 6, 7, 8 і 9 знач.).

  2. Пра рану: перастаць зажываць, разысціся краямі.

    • Адкрыліся старыя раны.
  3. перан. Стаць бачным, паказацца.

    • Наперадзе адкрыўся цудоўны краявід.
  4. Выявіцца, з’явіцца (разм.).

    • Адкрылася хвароба.
  5. Расказаць пра сябе адкрыта, шчыра, прызнацца ў чым-н.

    • А. свайму сябру.

|| незак. адкрывацца, .

адкрыццё, , н.

  1. гл. адкрыць.

  2. Тое, што адкрыта, стала вядомым у выніку даследаванняў і пад., новая ісціна.

    • Навуковае а.
    • А. атамнай энергіі.