адкры́ты, .

  1. Нічым не загароджаны, не прыкрыты.

    • А. прастор.
    • Адкрытае мора.
    • Смажыць на адкрытым агні.
  2. Даступны для ўсіх жадаючых.

    • А. сход.
  3. Не тайны, яўны.

    • А. пратэст.
    • Адкрыта (прысл.) выступіць з крытыкай недахопаў.
    • Адкрытае галасаванне (падняццем рук, не тайнае).
  4. Шчыры, прамы.

    • А. твар.
    • А. характар.
  5. Тое, што і разгорнуты.

    • Адкрытая кніга.
    • А. журнал.
  6. З вялікім выразам.

    • Адкрытае плацце.
  7. Не падземны, з знадворным выхадам пласта.

    • А. спосаб здабычы вугалю.

  • Адкрытае пісьмо — пісьмо каму-н., якое публікуецца ў друку.

  • Адкрытае пытанне — нявырашанае пытанне.

  • Адкрытая рана — рана, якая не зажыла.

  • Адкрыты лоб — вялікі і круты лоб.

  • У адкрытую (ісці, дзейнічаць) (разм.) — не ўтойваючы сродкаў і прыёмаў.

|| наз. адкрытасць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)