Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адсо́ўны, .

Такі, які можна адсунуць; прыстасаваны для адсоўвання.

  • Адсоўная засаўка.

адсо́хнуць, ; зак.

  1. Пра часткі раслін: засохшы, адпасці.

    • Галінка адсохла.
  2. Пра частку цела: перастаць дзейнічаць з прычыны хваробы (разм.).

    • Рука адсохла.

|| незак. адсыхаць, .

адспява́ць, ; зак.

Скончыць спяваць.

  • Адспявалі свае песні салаўі.

адста́віць, ; зак.

  1. Паставіць на новае месца, пераставіць.

    • А. крэсла ўбок.
  2. Адвесці ўбок, выставіць.

    • А. нагу.
  3. Звольніць, зняць (уст.).

    • А. ад выканання абавязкаў.
  4. адставіць! Каманда, якая азначае адмену папярэдняй каманды або загад спыніць што-н.

    • А. размовы ў страі!

|| незак. адстаўляць, .

адста́лы, .

  1. Які адстаў ад іншых у дарозе.

    • Адсталая птушка.
  2. перан. Які стаіць на больш нізкім узроўні развіцця параўнальна з іншымі.

    • А. чалавек.
    • Адсталая краіна.
    • Адсталыя погляды.

|| наз. адсталасць, .

адста́ўка, , ж.

Канчатковае звальненне з вайсковай, а таксама з дзяржаўнай службы.

  • Капітан у адстаўцы.
  • Выйсці ў адстаўку.

  • Адстаўка кабінета, урада — выхад у сувязі з вотумам недавер’я або зменай кіраўніка дзяржавы.

адстаўні́к, , м. (разм.).

Адстаўны ваеннаслужачы.

адстаўны́, .

Які знаходзіцца ў адстаўцы.

  • А. маёр.

  • Адстаўной казы барабаншчык (разм. іран.) — чалавек, з якім ніхто не лічыцца.

адста́ць, ; зак.

  1. Рухаючыся марудней за іншых або затрымаўшыся, застацца ззаду.

    • Трэба было бегчы, каб не а. ад кампаніі.
  2. Спазніўшыся куды-н., застацца на месцы.

    • А. ад цягніка.
  3. перан. Не дасягнуць неабходнага ўзроўню ў чым-н., апынуцца ззаду іншых, робячы што-н. або развіваючыся павальней, больш марудна.

    • А. у вучобе.
    • А. у выкананні плана.
  4. Пра гадзіннік: паказаць больш ранні час, чым у сапраўднасці.

    • Гадзіннік адстаў на дзесяць мінут.
  5. Аддзяліцца, адваліцца.

    • Шпалеры адсталі.
  6. Перастаць дакучаць (разм.).

    • Адстаньце ад мяне!

|| незак. адставаць, .

|| наз. адставанне, .

адстая́ць1, ; зак.

Абараніць ад нападу, ад замаху на што-н.

  • А. мір на зямлі.
  • А. сваё права.

|| незак. адстойваць, .

|| наз. адстойванне, .