адставіць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Паставіць на новае месца, пераставіць.
- А. крэсла ўбок.
-
Адвесці ўбок, выставіць.
- А. нагу.
-
Звольніць, зняць (устарэлае).
- А. ад выканання абавязкаў.
-
адставіць! Каманда, якая азначае адмену папярэдняй каманды або загад спыніць што-н.
- А. размовы ў страі!
|| незакончанае трыванне: адстаўляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)