адста́ць,
-
Рухаючыся марудней за іншых або затрымаўшыся, застацца ззаду.
- Трэба было бегчы, каб не а. ад кампаніі.
-
Спазніўшыся куды
-н. , застацца на месцы.- А. ад цягніка.
-
перан. Не дасягнуць неабходнага ўзроўню ў чым-н. , апынуцца ззаду іншых, робячы што-н. або развіваючыся павальней, больш марудна.- А. у вучобе.
- А. у выкананні плана.
-
Пра гадзіннік: паказаць больш ранні час, чым у сапраўднасці.
- Гадзіннік адстаў на дзесяць мінут.
-
Аддзяліцца, адваліцца.
- Шпалеры адсталі.
-
Перастаць дакучаць (
разм. ).- Адстаньце ад мяне!
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)