Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абагна́ць, ✂; зак.

  1. Апярэдзіць у руху, бегу.

    • А. калону машын.
  2. Вырасці большым, вышэйшым за каго-, што-н.

    • А. старэйшага брата.
    • А. аднакласнікаў.
  3. перан. Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-, чым-н.

    • А. таварышаў па ведах.
  4. Акучыць.

    • А. бульбу.

|| незак. абганяць, ✂.

|| наз. абгон, ✂.

|| прым. абгонны, ✂ і абганяльны, ✂.

  • Абгонны манеўр.
  • Абганяльны плуг.

абагну́ць, ✂; зак.

  1. што. Згінаючы што-н., абкруціць вакол чаго-н.

    • А. бочку абручом.
  2. Абысці, аб’ехаць кругом; пайсці, паехаць у абход чаго-н.

    • А. лес.

|| незак. агібаць, ✂, абгінаць, ✂ і агінаць, ✂.

абаграва́льнік, ✂, м.

Прылада для абагравання.

  • Электрычны а.

абаграва́льны, ✂.

Які служыць для абагравання.

  • Абагравальная сістэма.

абагрэ́цца, ✂; зак.

Сагрэцца, зрабіцца цёплым.

  • А. каля печы.
  • Пакой абагрэўся.

|| незак. абагравацца, ✂.

|| наз. абагрэў, ✂ і абаграванне, ✂.

абагрэ́ць, ✂; зак.

Сагрэць, зрабіць цёплым.

  • А. рукі.
  • А. кватэру.
  • А. сірату (перан.).

|| незак. абаграваць, ✂.

|| наз. абагрэў, ✂ і абаграванне, ✂.

абагу́ліць, ✂; зак.

Зрабіць калектыўным, грамадскім уласнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты, жывёлу).

  • А. маёмасць.
  • А. зямлю.
  • А. жывёлу.

|| незак. абагульваць, ✂.

|| наз. абагульванне, ✂ і абагуленне, ✂.

абагульне́нне, ✂, н.

  1. гл. абагульніць.

  2. Агульны вывад.

    • Шырокае а. вопыту наватараў.

абагу́льніць, ✂; зак.

Знайсці агульнае ў розных думках, крыніцах, фактах і на падставе гэтага зрабіць агульны вывад.

  • А. назіранні пісьменніка.
  • А. творчы вопыт даследчыкаў.

|| незак. абагульняць, ✂.

|| наз. абагульненне, ✂.

абаджга́ць, ✂; зак. (разм.).

  1. Скусаць (пра сляпнёў, аваднёў і пад.).

  2. Апячы крапівою.

    • А. ногі жыгучкай.

|| звар. абаджгацца, ✂.