Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адзінабо́рнічаць, ; незак.

Удзельнічаць у адзінаборстве.

адзінабо́рства, , н.

Бой адзін на адзін; паядынак.

  • Уступіць у а. са стыхіяй.

адзінакро́ўны, .

  1. Які паходзіць ад аднаго бацькі, але розных маці (пра дзяцей).

    • Адзінакроўныя браты.
  2. Тое, што і аднапляменны.

    • Адзінакроўныя народы.

|| наз. адзінакроўе, .

адзінанача́лле, , н.

Аднаасобнае кіраўніцтва.

  • Прынцып адзінаначалля.

адзінанача́льнік, , м.

Асоба, якая кіруе на аснове адзінаначалля.

адзіна́рны, .

Які складаецца з адной часткі, не падвойны.

  • Адзінарная рама.

адзінаўла́ддзе, , н.

Кіраванне, калі ўся ўлада сканцэнтравана ў руках адной асобы.

|| прым. адзінаўладны, .

  • А. валадар.

адзіна́ццаць, ліч.

Лік і колькасць 11.

  • А. рублёў.

|| парадкавы ліч. адзінаццаты, .

  • А. дзень.

адзі́нка, , ж.

  1. У матэматыцы: першы, найменш цэлы лік у дзесятку, а таксама яго лічбавы знак «1».

  2. Самая нізкая школьная адзнака паспяховасці пры пяцібальнай сістэме.

  3. Велічыня, якой вымяраюцца іншыя аднародныя велічыні.

    • Грашовая а.
    • А. сілы току.
  4. Асобная самастойная частка ў складзе цэлага, асобны прадмет ці асоба ў групе падобных.

    • Гаспадарчая а.
    • Штатная а.
  5. мн. Асобныя прадметы ці людзі, істоты, нямногія па ліку.

    • Такіх людзей адзінкі (вельмі мала).

  • Адзінка захавання (спец.) — экспанат музея, экзэмпляр кнігі ў бібліятэцы.

    • У музеі тысячы адзінак захавання.

адзі́нкавы, .

Асобы, рэдкі, нехарактэрны.

  • А. выпадак.

|| наз. адзінкавасць, .