Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

адпа́свіцца, ✂; зак. (разм.).

  1. Тое, што і адпасвіць (у 2 знач.).

  2. Скончыць пасвіцца.

  3. Адкарміцца на падножным корме; ад’есціся.

    • Каровы адпасвіліся за лета.

|| незак. адпасвацца, ✂.

адпа́свіць, ✂; зак.

  1. Правесці пэўны час, пасучы жывёлу.

    • А. сваю чаргу.
  2. каго і без дапаўнення. Закончыць пасьбу жывёлы (разм.).

  3. Адкарміць на падножным корме.

    • А. коней.

|| незак. адпасваць, ✂.

|| наз. адпас, ✂.

адпа́сці, ✂; зак.

  1. Аддзяліцца, адваліцца.

    • Тынк адпаў.
  2. Страціць сувязь з кім-, чым-н., выйсці са складу якога-н. аб’яднання.

  3. Страціць сілу, сэнс; прайсці, знікнуць.

    • Абвінавачанне адпала.
    • Праблема жылля адпала.

|| незак. адпадаць, ✂.

адпаўзці́, ✂; зак.

Перамясціцца паўзком.

  • А. з дарогі ўбок.

|| незак. адпаўзаць, ✂.

адпаце́лы, ✂.

Пакрыты налётам вільгаці.

  • Адпацелыя вокны.

адпацява́ць, ✂; незак.

Тое, што і пацець (у 2 знач.).

адпачкава́цца, ✂; зак. (спец.).

Аддзяліцца, выдзеліцца шляхам пачкавання.

|| незак. адпачкоўвацца, ✂.

|| наз. адпачкаванне, ✂.

адпачну́ць, ✂; зак.

Тое, што і адпачыць.

адпачыва́льня, ✂, ж. (уст.).

Спальня (звычайна ў багатым доме).

адпачы́нак, ✂, м.

  1. Перапынак у рабоце, у якім-н. занятку для аднаўлення сіл.

    • Працавалі без адпачынку.
    • Дом адпачынку.
  2. Часовае вызваленне ад службы, работы для аднаўлення сіл, для лячэння і пад. і водпуск.

    • Права на а.
    • Чарговы а.