Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абярну́ць, абярну́, абе́рнеш, абе́рне; абярні́; абе́рнуты; зак., што.

1. Паваліць на бок, перакуліць; разліць што-н., перакуліўшы пасудзіну.

А. воз са снапамі.

А. збан з малаком.

2. Павярнуць назад, убок.

А. твар да суседа.

3. Накіраваць, пусціць у абарот.

А. капітал.

4. Ператварыць, змяніць, перавесці адну якасць у другую.

А. здарэнне ў жарт.

5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

А. у воўка.

А. у камень.

6. Схіліць да чаго-н.

А. у сваю веру.

7. Прыдаць іншы кірунак, змяніць (пра ход якой-н. справы, пра абставіны).

А. справу на сваю карысць.

|| незак. абаро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

абярэ́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

Ноша ўтакім памеры (аб’ёме), якую можна ўзяць, панесці, абхапіўшы рукамі; ахапак, бярэмя.

Цягалі сена віламі і абярэмкамі.

Схапіць у а. (абхапіўшы рукамі). А. дроў.

А. саломы.

абяско́лерыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. Стаць бясколерным, менш яркім па афарбоўцы.

Тканіна абясколерылася.

2. перан. Страціць яркія індывідуальныя асаблівасці, стаць невыразным.

|| незак. абяско́лервацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абяско́лерыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. што. Зрабіць бясколерным, зменшыць яркасць афарбоўкі.

А. тканіну.

2. перан., каго-што. Пазбавіць яркіх індывідуальных асаблівасцей, зрабіць невыразным.

|| незак. абяско́лерваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абяско́лерванне, -я, н. і абяско́леранне, -я, н.

абяскро́вець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Страціць многа крыві.

|| наз. абяскро́ўленне, -я, н.

абяскро́віць, -ро́ўлю, -ро́віш, -ро́віць; -ро́ўлены; зак., каго-што.

1. Выпусціць усю кроў або многа крыві.

2. перан. Зрабіць бяссільным, нежыццяздольным.

А. варожую армію.

3. Пазбавіць выразнасці, яркасці.

А. вобраз гераіні.

|| незак. абяскро́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абяскро́ўліванне, -я, н.

абяскры́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.

1. Адарваць, адрэзаць крылы, пазбавіць магчымасці лятаць.

2. перан. Пазбавіць творчых сіл, натхнення.

А. дух паэта.

|| незак. абяскры́льваць, -аю, -аеш, -ае.

абяспа́мяцець, -ею, -ееш, -ее; зак. (разм.).

Страціць памяць.

Абяспамяцеў пад старасць.

абяспло́дзець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзее; зак.

Стаць бясплодным.

абяспло́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.

Зрабіць бясплодным.

А. глебу.

|| незак. абяспло́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абяспло́джванне, -я, н.