абяско́лерыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. што. Зрабіць бясколерным, зменшыць яркасць афарбоўкі.

А. тканіну.

2. перан., каго-што. Пазбавіць яркіх індывідуальных асаблівасцей, зрабіць невыразным.

|| незак. абяско́лерваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абяско́лерванне, -я, н. і абяско́леранне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)