аб’ядна́ны, -ая, -ае.
Сумесны, злучаны.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.
Аб’яднаныя дзеянні ўсіх прагрэсіўных сіл.
|| наз. аб’ядна́насць, -і, ж.
аб’ядна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. Утварыць адно цэлае, злучыцца.
А. ў саюз жанчын.
2. Згуртавацца.
А. ў барацьбе за мір.
|| незак. аб’ядно́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. аб’ядно́ўванне, -я, н. і аб’ядна́нне, -я, н.
аб’ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.
1. Утварыць адно цэлае з чаго-н.
А. два раёны ў адзін.
2. Згуртаваць.
А. сілы ўсіх прыхільнікаў міру.
|| незак. аб’ядно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. аб’ядно́ўванне, -я, н. і аб’ядна́нне, -я, н.
абядне́лы, -ая, -ае.
Тое, што і збяднелы.
|| наз. абядне́ласць, -і, ж.
абядні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, абедніце́, -ня́ць; абе́днены; зак., каго-што.
1. Зрабіць бедным на што-н., у якіх-н. адносінах.
А. глебу.
2. Пазбавіць каго-, што-н. выразнасці, сілы, своеасаблівасці.
А. вобраз рамана.
|| незак. абядня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
абязбо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.
Зрабіць бязбольным, зняць боль.
А. зуб замарожваннем.
|| незак. абязбо́льваць, -аю, -аеш, -ае; наз. абязбо́льванне, -я, н.
абязве́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; зак.
Тое, што і знявечыцца.
|| незак. абязве́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
абязве́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго.
Тое, што і знявечыць.
|| незак. абязве́чваць, -аю, -аеш, -ае.
абязво́дзець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ее; зак.
Стаць бязводным.
Пустыня абязводзела.