аб’ядна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Утварыць адно цэлае з чаго-н.

А. два раёны ў адзін.

2. Згуртаваць.

А. сілы ўсіх прыхільнікаў міру.

|| незак. аб’ядно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аб’ядно́ўванне, -я, н. і аб’ядна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)