абшчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.
1. Самакіравальная арганізацыя жыхароў якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі, форма аб’яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем (гіст.).
Сялянская а.
Гарадская а.
2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; садружнасць, брацтва, арганізацыя.
А. хрысціян.
|| прым. абшчы́нны, -ая, -ае.
абшчы́пванне гл. шчыпаць.
абшыва́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Лодка з дошак, у адрозненне ад чаўна, які выдзёўбваецца з суцэльнага ствала дрэва.
Пераплыць на абшыванцы Дняпро.
|| прым. абшыва́начны, -ая, -ае.
абшы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
1. гл. абшыць.
2. Тое, чым абшыта што-н.
Футравая а.
|| прым. абшы́вачны, -ая, -ае.
абшы́ць, -шы́ю, -шы́еш, -шы́е; -шы́ты; зак.
1. што. Прышыць па краях або паверхні; зашыць у што-н.
А. паліто футрам.
А. пасылку палатном.
2. што. Абабіць дошкамі, бляхай і пад.
А. хату.
3. каго-што. Пашыць усё неабходнае для каго-н. (разм.).
А. усю сям’ю.
|| незак. абшыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. абшыва́нне, -я, н. і абшы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 2 знач.).
|| прым. абшы́вачны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Абшывачныя матэрыялы.
абшэ́рхлы, -ая, -ае (разм.).
Крыху абсохлы, зацвярдзелы.
Абшэрхлая зямля.
абшэ́рхнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; абшэ́рх, -хла; зак. (разм.).
Крыху абсохнуць зверху, зацвярдзець.
Зямля абшэрхла на ветры.
абшэ́ўка, -і, ДМ -шэ́ўцы, мн. -і, -шэ́вак, ж.
Ніжняя прышыўная частка ў адзенні, адварот манжэта.
|| прым. абшэ́вачны, -ая, -ае.
абы́¹, злуч.
1. Далучае ўмоўныя і мэтавыя даданыя сказы; ужыв. пераважна з часц. «толькі».
Усё будзе добра, абы толькі на зямлі быў мір.
Ты хочаш прымірыць усіх, абы ціха было.
2. Ужыв. з даданымі сказамі часу; адпавядае злуч. «толькі», «як толькі» (разм.).
Абы вольная хвіліна, то яе ўжо ў хаце няма.