Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адбо́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Горнарабочы, які пры дапамозе адбойнага малатка аддзяляе кавалкі карысных выкапняў ад масіву.

адбо́р, -у, м.

1. гл. адабраць¹ (да 5 знач.).

2. Вылучэнне каго-, чаго-н. з якога-н. асяроддзя.

Натуральны а. — выжыванне найбольш прыстасаваных, моцных арганізмаў (спец.).

адбо́рачны, -ая, -ае.

Які служыць для адбору каго-, чаго-н.

Адборачная камісія.

Адборачныя спаборніцтвы (для адбору мацнейшых спартсменаў).

адбо́рны, -ая, -ае.

1. Адабраны з ліку іншых як лепшы па якасці; першагатунковы, выдатны.

Адборная бульба.

2. перан. Вельмі грубы, непрыстойны.

За сцяной чулася адборная лаянка.

адбрадзі́ць¹, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.; -ро́дзіць; -ро́джаны; зак. (разм.).

Кончыць, перастаць брадзіць².

Квас адбро́дзіў.

Піва адбро́дзіла.

адбрадзі́ць², -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак. (разм.).

Правесці мяжу на сенакосе, адмежаваць.

|| незак. адбро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

адбракава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., каго-што (спец.).

Аддзяліць бракованае, недабраякаснае.

А. маладняк.

А. фрукты.

|| незак. адбрако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адбрако́ўванне, -я, н. і адбрако́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

адбраха́цца, -рашу́ся, -ро́шашся, -рэ́шацца; -рашы́ся; зак. (разм., груб.).

Сварачыся, спрачаючыся, адказаць на папрокі, нападкі; адмовіцца ад чаго-н.; выкруціцца.

|| незак. адбрэ́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адбрыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., ад каго-чаго (разм.).

1. Брыкаючыся, адбіцца ад каго-, чаго-н., аддаліць ад сябе.

2. перан. Пазбавіцца ад чаго-н. непажаданага (разм.).

А. ад даручэння.

|| незак. адбры́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.

адбры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., каго-што (разм.).

Рэзка або абразліва адказаць каму-н., адмаўляючы ў чым-н. або лаячыся.

|| незак. адбрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.