адбо́рны, -ая, -ае.

1. Адабраны з ліку іншых як лепшы па якасці; першагатунковы, выдатны.

Адборная бульба.

2. перан. Вельмі грубы, непрыстойны.

За сцяной чулася адборная лаянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)