абмундзіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (разм.).
1. гл. абмундзіраваць.
2. Тое, што і абмундзіраванне.
Летняя а.
|| прым. абмундзіро́вачны, -ая, -ае.
абмурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.
Абкласці цэглай, каменнем што-н., замацоўваючы цэментам, глінай і пад.
А. касцёл.
|| незак. абмуро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абмуро́ўванне, -я, н. і абмуро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.
абмуро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж. (спец.).
1. гл. абмураваць.
2. Тое, чым што-н. абмуравана.
Цагляная а. катла.
|| прым. абмуро́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
абмы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак., каго-што.
1. Змыць пыл, бруд, зрабіць чыстым.
А. ногі.
А. дзіця.
2. Памыць бялізну ўсім, многім.
А. сям’ю.
3. перан. Адзначыць якую-н. падзею выпіўкай (разм.).
А. новую кватэру.
А. прэмію.
|| незак. абмыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| звар. абмы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца (да 1 знач.); незак. абмыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 знач.).
|| наз. абмыва́нне, -я, н.
абмяжо́ўвацца гл. абмежавацца.
абмяжо́ўваць гл. абмежаваць.
абмя́клы, -ая, -ае.
1. Які страціў першапачатковую цвёрдасць, пругкасць; зрабіўся вялым, расслабленым.
А. хлеб.
2. перан. Пра чалавека, характар, які стаў больш мяккім.
Суровы гаспадар ад пахвалы зрабіўся абмяклым.
|| наз. абмя́класць, -і, ж.
абмя́кнуць, -ну, -неш, -не; -мя́к, -кла; -ні́; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіцца мяккім, рыхлым.
Хлеб ад вільгаці абмяк.
2. Стаць больш мяккім, спагадлівым, лагодным пад уплывам чаго-н. (разм.).
Крыклівая жанчына неяк абмякла і заплакала.
|| незак. абмяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
абмяле́лы, -ая, -ае.
Які абмялеў, зрабіўся мелкім.
Абмялелая затока.