абмя́кнуць, -ну, -неш, -не; -мя́к, -кла; -ні́; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіцца мяккім, рыхлым. Хлеб ад вільгаці абмяк.

2. Стаць больш мяккім, спагадлівым, лагодным пад уплывам чаго-н. (разм.). Крыклівая жанчына неяк абмякла і заплакала.

|| незак. абмяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)