Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адміра́ць гл. адмерці.

адмо́ва, -ы, ж.

1. гл. адмовіцца, адмовіць.

2. Тое, што і адмаўленне (у 2 знач.).

адмо́віцца, -мо́ўлюся, -мо́вішся, -мо́віцца; зак.

1. Не згадзіцца, не пажадаць зрабіць што-н., не захацець прызнаць, прыняць што-н.

А. ад даручэння.

А. ад дапамогі.

2. Парваць сувязі з роднымі, блізкімі; адрачыся.

А. ад бацькоў.

3. Не прызнаць за сваё, не пацвердзіць чаго-н.; перастаць трымацца чаго-н., адступіцца ад чаго-н.

А. ад сваіх поглядаў.

|| незак. адмаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. адмо́ва, -ы, ж.

адмо́віць, -мо́ўлю, -мо́віш, -мо́віць; -мо́ўлены; зак.

1. Не задаволіць чыёй-н. просьбы, патрабавання.

А. у просьбе.

2. Абмежаваць у чым-н., пазбавіць чаго-н.

А. сабе ў чым-н.

3. Не даць згоды на шлюб.

Дзяўчына адмовіла сватам.

|| незак. адмаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. адмо́ва, -ы, ж.

адмо́кнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; -мо́к, -кла; зак.

1. Зрабіцца мяккім ад вільгаці.

У вадзе лён адмок.

2. Намокшы, адстаць, аддзяліцца.

Наклейка адмокла.

3. Вымакнуць, прапасці ад лішку вільгаці (пра расліны).

У лагчыне бульба адмокла.

|| незак. адмака́ць, -а́е.

адмо́тванне гл. адматаць.

адмо́тваць гл. адматаць.

адмо́ўе, -я, н.

У граматыцы: слова, якое адмаўляе сэнс другога слова або фразы, напр.: «не», «ні», «няма», «нельга».

адмо́ўны, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе адмаўленне.

А. адказ.

А. займеннік.

2. Дрэнны, варты асуджэння.

А. персанаж у п’есе.

3. У матэматыцы: які ўяўляе сабой велічыню, узятую са знакам мінус, меншую за нуль.

А. лік.

4. Суадносны з такім відам электрычнасці, матэрыяльныя часціцы якога з’яўляюцца электронамі (спец.).

А. электрычны зарад.

5. Які паказвае на адсутнасць чаго-н., процілеглы чаканаму.

А. вынік.

6. Неадабральны, асуджальны.

А. водгук.

Адмоўная рэцэнзія.

7. у знач. наз. адмо́ўнае, -ага. Тое, што характарызуецца адмоўнымі якасцямі; процілеглае дадатнаму.

Бачыць ва ўсім толькі адмоўнае.

|| наз. адмо́ўнасць, -і, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).

адмо́ўчвацца гл. адмаўчацца.