Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абліцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак., што.

Пакрыць паверхню чаго-н. слоем якога-н. матэрыялу, каб умацаваць, аздобіць яе.

А. сцены каляровай пліткай.

|| незак. абліцо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абліцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і абліцо́ўванне, -я, н.

абліцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. абліцаваць.

2. Каменны, драўляны, металічны і пад. слой, матэрыял, якім пакрываюць сцены, збудаванне для трываласці або ўпрыгожання.

Мармуровая а.

|| прым. абліцо́вачны, -ая, -ае.

Абліцовачная плітка.

абліцо́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па абліцоўцы будынкаў і пад.

|| ж. абліцо́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

аблі́ць, абалью́, абалье́ш, абалье́; абальём, абальяце́, абалью́ць і аблію́, абліе́ш, абліе́; абліём, абліяце́, аблію́ць; аблі́ў, -ліла́, -ліло́; аблі́; аблі́ты; зак., каго-што.

1. Намачыць, разліўшы што-н.

А. настольнік супам.

2. Абдаць, паліць чым-н. з усіх бакоў ці зверху.

А. варам сечку.

3. перан. Ахапіць, напоўніць (святлом, пахам і пад.).

Сонца абліло двор святлом.

Абліць граззю (памыямі) каго (разм., неадабр.) — незаслужана зняважыць, абняславіць.

Як халоднай вадой абліць — збянтэжыць, астудзіць чый-н. запал.

|| незак. абліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. абліва́нне, -я, н.

|| звар. аблі́цца, абалью́ся, абалье́шся, абалье́цца; абальёмся, абальяце́ся, абалью́цца і аблію́ся, абліе́шся, абліе́цца; абліёмся, абліяце́ся, аблію́цца; аблі́ўся, -ліла́ся, -ліло́ся; аблі́ся; незак. абліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

А. слязамі (горка плакаць). Сэрца кроўю абліваецца (перан.: пра вялікае гора, пачуццё спагады да каго-н.).

аблі́чча, -а, н.

1. Знешні выгляд, сукупнасць адметных рыс каго-, чаго-н.; рысы і выраз твару.

Сціранне аблічча старой вёскі.

Знаёмае а.

2. перан. Характар, духоўны склад.

Маральнае а. чалавека.

Нацыянальнае а. літаратуры.

аблічы́цца, -лічу́ся, -лі́чышся, -лі́чыцца; зак.

Памыліцца пры падліку.

А. на пяць тысяч рублёў.

|| незак. аблі́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

аблічы́ць, -лічу́, -лі́чыш, -лі́чыць; -лі́чаны; зак.

1. каго (што). Недадаць, ашукаць пры падліку.

А. пакупніка.

2. каго-што. Зрабіць падлік, падлічыць што-н. (разм.).

А. расходы.

|| незак. аблі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аблі́к, -у, м. і аблі́чванне, -я, н.

Дапусціць аблік (аблічванне).

Аблік (аблічванне) статкаў аленяў.

абло́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

1. Даўно не аранае поле, пакрытае травою, дзірваном.

Узараць аблогу.

2. Акружэнне войскамі ўмацаванага пункта з мэтай яго захопу.

Зняць аблогу.

3. Акружэнне лесу з мэтай правядзення аблавы на звера.

А. мядзведзя.

|| прым. абло́гавы, -ая, -ае і абло́жны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Абложныя землі.

абло́жны, -ая, -ае.

1. гл. аблога (у 1 знач.).

2. Які пакрывае ўсё неба, зацяжны.

Абложная хмара.

А. дождж.

абло́м, -у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеслова абломваць — абламаць і стан паводле знач. дзеяслова абломвацца, абламацца.

2. Месца, дзе што-н. абламалася.

Палініі аблому.