Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адро́зненне, -я, н.

1. Непадобнасць, розніца паміж кім-, чым-н., рыса, асаблівасць, якая робіць адметнымі прадмет, з’яву ад іншага прадмета, іншай з’явы.

Істотнае а.

Дыялектныя адрозненні.

2. Ужыв. ў некаторых выразах для абазначэння ўзнагароды, заахвочвання якой-н. дзейнасці.

Знакі адрознення (пра ордэны, медалі).

адро́знівацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., ад каго-чаго.

Мець асаблівасці, рысы, прыкметы, якія адрозніваюць ад іншых асоб, прадметаў і з’яў.

Ён адрозніваецца кемлівасцю.

адро́зніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што.

Устанавіць розніцу паміж кім-, чым-н.; распазнаць, вылучыць.

Часам цяжка адрозніць блізнят.

|| незак. адро́зніваць, -аю, -аеш, -ае.

адро́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Малады парастак, пучок расліны, які расце ад сцябла або кораня.

Абрэзаць адросткі.

Пасадзіць а.

2. Адгалінаванне якога-н. органа.

А. сляпой кішкі.

адро́шчваць гл. адрасціць.

адрубны́ гл. водруб.

адрубы́ гл. водруб.

адру́злы, -ая, -ае (разм.).

Які страціў пругкасць; вялы, зморшчаны, друзлы.

А. твар.

|| наз. адру́зласць, -і, ж.

адру́знуць гл. друзнуць.

адрулі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; зак. (спец.).

1. што. Адвесці куды-н. самалет па зямлі.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рухаючыся па зямлі, павярнуць.

А. убок.

|| незак. адру́льваць, -аю, -аеш, -ае.