адро́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Малады парастак, пучок расліны, які расце ад сцябла або кораня.

Абрэзаць адросткі.

Пасадзіць а.

2. Адгалінаванне якога-н. органа.

А. сляпой кішкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)