Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адве́зці, -вязу́, -вязе́ш, -вязе́; -вязём, -везяце́, -вязу́ць; -вёз, -ве́зла; -вязі́; -ве́зены; зак., каго-што.

Везучы, даставіць каго-, што-н.; завезці куды-н.; везучы, убраць на пэўную адлегласць.

А. госця дадому.

А. з дарогі каменне.

|| незак. адво́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.

|| наз. адво́з, -у, м. і адво́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (разм.).

адве́йваць гл. адвеяць.

адве́ку, прысл.

Спрадвеку, з даўніх часоў.

Тут ваўкі а. вядуцца.

адве́с, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Невялікі груз на шнуры або нітцы для вызначэння вертыкальнага напрамку; грунтвага.

Шнур з адвесам.

адве́сіць, -ве́шу, -ве́сіш, -ве́сіць; -ве́шаны; зак., што.

Адкрыць што-н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што-н. завешана.

А. акно.

Адвесіць губы (разм., неадабр.) — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.

|| незак. адве́шваць, -аю, -аеш, -ае.

адвеслава́ць, -вяслу́ю, -вяслу́еш, -вяслу́е; -вяслу́й; зак.

Вяслуючы, аддаліцца, адплыць ад чаго-н.

А. ад берага.

|| незак. адвясло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

адве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́; -вёў, -вяла́, -вяло́; адвядзі́; зак., каго.

1. Ведучы, суправаджаючы, даставіць у якое-н. месца.

Ён адвёў хлопца пад плот і пасадзіў на траве.

2. Перавесці (войскі і пад.) на іншую пазіцыю, перамясціць назад, у тыл.

А. атрад на поўнач ад вёскі.

3. Завесці на некаторую адлегласць ад каго-, чаго-н.

А. ўбок.

4. Адхіліць; змяніць напрамак руху чаго-н., накіраваць убок ад каго-, чаго-н.

А. рукі.

Думаюць, куды б а. ваду з поля.

5. Змяніць напрамак позірку, перастаўшы глядзець на што-н.

А. вочы.

6. перан. Даць іншы кірунак, перавесці (увагу, думку і пад.) на што-н. іншае.

7. перан. Папярэдзіць што-н. небяспечнае, непрыемнае.

А. небяспеку ад сваіх.

8. перан. Адхіліць што-н. неадпаведнае, непрыдатнае.

А. кандыдатуру.

9. Даць у чыё-н. распараджэнне; прызначыць, выдзеліць для якой-н. мэты.

Гасцінны гаспадар адвёў нам два пакойчыкі.

10. Надаць тое або іншае значэнне, вызначыць ролю, месца каму-, чаму-н.

11. Правесці, адчарціць.

А. палі ў сшытку.

Адвесці вочы — хітруючы, адцягнуць чыю-н. увагу ад чаго-н.

Адвесці душу — падзяліцца з кім-н. тым, што набалела; выказаць каму-н. свае патаемныя думкі; задаволіць якое-н. моцнае жаданне.

Вачэй не адвесці — аб чым-н. вельмі прыгожым, прывабным.

|| незак. адво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. адво́д, -у, М -дзе, м. і адвядзе́нне, -я, н.

адве́чны, -ая, -ае.

Спрадвечны; які існуе з даўніх часоў.

Адвечныя балоты.

Адвечная таямніца.

|| наз. адве́чнасць, -і, ж.

адве́шваць гл. адвесіць.

адве́яць, -ве́ю, -ве́еш, -ве́е; -ве́й; -ве́яны; зак., што.

1. Выдаліць веяннем мякіну і пад. са збожжа.

А. шалупінне ад зерня.

2. Кончыць веяць.

|| незак. адве́йваць, -аю, -аеш, -ае.