Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абмаўля́цца гл. абмовіцца.

абмахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Махаючы чым-н., абдаць струменем паветра (звычайна для ахаладжэння).

2. Ачысціць, змахнуць што-н., махнуўшы чым-н., скінуць.

А. пыл з паліцы.

А. стол.

|| незак. абма́хваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. абмахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; незак. абма́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абма́цаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Памацаць з усіх бакоў з мэтай агляду; уважліва агледзець.

Доктар абмацаў хворага.

2. перан. Знайсці, намацаць, выявіць, шукаючы; высачыць, выведаць.

А. яблыкі ў торбе.

Бяда, калі абмацаюць бандыты.

|| незак. абма́цваць, -аю, -аеш, -ае.

абмачы́ць, -мачу́, -мо́чыш, -мо́чыць; -мо́чаны; зак., каго-што.

1. Зрабіць мокрым, намачыць.

Дождж абмачыў усяго да нітачкі.

2. Зрабіць мокрым, абмакнуўшы ў што-н.

А. касу.

|| незак. абмо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. абмачы́цца, -мачу́ся, -мо́чышся, -мо́чыцца; незак. абмо́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абмежава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне, якое абмяжоўвае дзеянне чаго-н.

А. хуткасці.

А. глыбіні.

абмежава́льны, -ая, -ае.

Які прадугледжвае абмежаванне; накіраваны на абмежаванне.

Абмежавальныя меры.

абмежава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. абмежаваць.

2. Тое, што стрымлівае, абмяжоўвае пэўныя дзеянні, ставіць каго-, што-н. у пэўныя рамкі.

А. ў выкарыстанні выбуховых рэчываў.

абмежава́ны, -ая, -ае.

1. Нязначны, невялікі.

Абмежаваныя грашовыя сродкі.

2. перан. Пра чалавека: неразвіты, недалёкі, адсталы.

А. чалавек.

|| наз. абмежава́насць, -і, ж.

абмежава́цца, -мяжу́юся, -мяжу́ешся, -мяжу́ецца; -мяжу́йся; зак.

1. Не пайсці ў сваіх дзеяннях далей чаго-н., звесці дзейнасць да пэўнага кола пытанняў, задаволіцца чым-н.

А. дасягнутым.

2. Вызначыць мяжу якога-н. участка зямлі; з’явіцца мяжой чаго-н.

|| незак. абмяжо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абмежава́ць, -мяжу́ю, -мяжу́еш, -мяжу́е; -мяжу́й; -межава́ны; зак., каго-што.

Паставіць у пэўныя рамкі, межы; звузіць чыю-н. сферу дзейнасці.

А. дакладчыка рэгламентам.

А. права ўвозу.

|| незак. абмяжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абмежава́нне, -я, н.