Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адзі́нкавы, -ая, -ае.

Асобы, рэдкі, нехарактэрны.

А. выпадак.

|| наз. адзі́нкавасць, -і, ж.

адзіно́кі, -ая, -ае.

1. Аддзелены ад іншых падобных; без іншых, да сябе падобных.

А. дуб.

2. Які не мае сям’і, блізкіх; які адчувае сябе чужым сярод людзей, далёкім ад іх.

А. чалавек.

3. Які праходзіць, адбываецца ва ўмовах адзіноты.

Адзінокая старасць.

|| наз. адзіно́касць, -і, ж.

адзіно́та, -ы, ДМо́це, ж.

1. Адасобленасць у выніку страты родных, блізкіх або ў выніку жадання пабыць асобна ад іншых.

Жыць на адзіноце.

2. Бязлюднасць, сіратлівасць.

Адзінотай веяла з палёў.

3. Стан адзінокага чалавека; адзіноцтва.

Пачуццё адзіноты.

адзіно́цтва, -а, н.

Тое, што і адзінота.

Застацца ў адзіноцтве.

адзіно́чка, -і, мн. -і, -чак.

1. Той, хто адзін, без сям’і, не ў пары.

Адзіночкі харчаваліся ў сталовай.

2. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чцы, Т -ай (-аю), ж. Чалавек, які займаецца чым-н. адзін, працуе адзін, без удзелу, без дапамогі іншых.

Саматужнік-а.

3. ж. Камера на аднаго зняволенага.

Пасадзіць у адзіночку.

4. ж. Гоначная лодка з адным весляром.

Байдарка-а.

Маці-адзіночка — жанчына, якая самастойна выхоўвае пазашлюбнае дзіця.

адзіночналі́кавы, -ая, -ае.

У выразе: адзіночналікавы назоўнік — які ўжыв. толькі ў форме адзіночнага ліку, напр.: хаўрус, туга, сорам, серабро.

адзіно́чны, -ая, -ае.

1. Які дзейнічае без дапамогі іншых або выконваецца, ажыццяўляецца сіламі аднаго, без удзелу, без дапамогі іншых.

А. палёт.

2. Прызначаны для аднаго, разлічаны на аднаго, для знаходжання ў ізаляцыі ад іншых.

Адзіночная камера.

3. Асобны, адзінкавы, выпадковы.

А. выстрал.

Адзіночны лік — граматычная катэгорыя, якая паказвае, што прадмет прадстаўлены ў колькасці, роўнай аднаму.

адзі́нства, -а, н.

1. Агульнасць, поўнае падабенства.

А. думкі.

А. поглядаў.

2. Цэльнасць, згуртаванасць, непадзельнасць.

А. народа.

3. Непарыўнасць, узаемная сувязь.

А. тэорыі і практыкі.

А. формы і зместу.

адзі́ны, -ая, -ае.

1. Толькі адзін.

А. сын.

Адзіная радасць.

2. Цэлы, непадзельны, з’яднаны.

Адзінае цэлае.

А. парыў.

А. фронт.

3. Агульны для ўсіх, аднолькавы.

А. лёс.

адзічэ́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў дзікім, здзічэў.

А. кот.

А. сад.

2. перан. Які выражае дзікасць.

А. выгляд.

А. позірк.

|| наз. адзічэ́ласць, -і, ж.