Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

самаго́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто вырабляе самагон.

|| ж. самаго́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

самагу́бны, -ая, -ае.

1. гл. самагубства.

2. перан. Небяспечны, згубны для самога сябе (кніжн.).

С. ўчынак.

Самагубнае рашэнне.

|| наз. самагу́бнасць, -і, ж.

самагу́бства, -а, н.

Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця.

Пакончыць жыццё самагубствам.

|| прым. самагу́бны, -ая, -ае (спец.).

С. акт.

самадастатко́вы, -ая, -ае.

1. Дастатковы для задавальнення сваіх патрэб.

2. Дастаткова значны сам па сабе, які валодае самастойным значэннем.

Самадастатковая велічыня.

самадзе́йнасць, -і, ж.

1. Праяўленне асабістага пачыну ў якой-н. справе; творчы падыход, самаініцыятыва.

2. Непрафесійная тэатральна-мастацкая дзейнасць, выступленні асоб, якія не з’яўляюцца артыстамі.

Мастацкая с.

самадзе́йны, -ая, -ае.

1. Які дзейнічае самастойна, уласнымі творчымі сіламі, па ўласным пачыне.

2. Які мае адносіны да самадзейнасці (у 2 знач.).

Самадзейнае мастацтва.

С. харавы калектыў.

самадзе́ржац, -жца, мн. -жцы, -жцаў, м. (гіст.).

Неабмежаваны ў сваёй уладзе расійскі манарх.

|| ж. самадзе́ржыца, -ы, мн. -ы, -жыц.

самадзяржа́ўе, -я, н. (гіст.).

Манархічная форма праўлення ў Расіі, пры якой манарху належала вярхоўнае права ў заканадаўстве, кіраванні і вышэйшым судзе.

Вызваленне народаў ад самадзяржаўя.

|| прым. самадзяржа́ўны, -ая, -ае.

самаду́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які дзейнічае па асабістым капрызе, не лічачыся з іншымі людзьмі.

|| ж. самаду́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. самаду́рскі, -ая, -ае.

Самадурскія звычкі.

самаду́рства, -а, н.

Паводзіны, учынкі самадура.