Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

са́ла¹, -а, н.

1. Тлушчавае адкладанне ў целе жывёльнага арганізма.

2. Прадукт з тлушчавага рэчыва, які ўжыв. для харчавання.

Кавалак белага сала.

3. Растоплены тлушч.

Заліць сала за скуру каму (разм.) — нашкодзіць, нарабіць непрыемнасцей каму-н.

|| памянш.-ласк. са́льца, -а, н.

|| прым. са́льны, -ая, -ае.

Сальная свечка (з сала).

са́ла², н.

Дробны лёд або насычаны вадой снег, які плыве па паверхні вады перад замярзаннем вадаёма.

Па рацэ плыло с.

салаве́й, -лаўя́, мн. -лаўі́, -лаўёў, м.

1. Буравата-шэрая маленькая пеўчая птушка атрада вераб’інападобных, якая вылучаецца прыгожым спевам.

Ля рэчкі зацёхкаў с.

2. перан. Пра чалавека, які славіцца чыстым, прыгожым голасам, выключным вакальным майстэрствам (разм.).

3. перан. Пра гаваруна, балбатуна, які прыгожа гаворыць, многа абяцае (іран.).

Пець (залівацца) салаўём — гаварыць красамоўна, з захапленнем.

|| ласк. салаве́йка, -і, мн. -і, -аў, м. і сало́ўка, -і, мн. -і, -аў, м. (нар.-паэт.).

|| прым. салаўі́ны, -ая, -ае.

салаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Рабіцца вялым, сонным ад зморанасці.

|| зак. асалаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і пасалаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

саладжа́вы, -ая, -ае.

1. Саладкаваты.

С. хлеб.

2. перан. Празмерна ветлівы, да прыкрасці ліслівы.

Саладжавая ўхмылка.

С. чалавек.

|| наз. саладжа́васць, -і, ж.

У яго паводзінах адчувалася с.

саладзе́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца салодкім, саладзейшым.

саладзі́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Памяшканне, дзе прарошчваюць зерне на солад.

саладзі́ны, -дзі́н (спец.).

Гушча, якая застаецца пасля вінакурэння, піваварэння і ідзе на корм жывёле.

Знацца (разбірацца) як свіння на саладзінах (разм.) — зусім не разбірацца.

|| прым. саладзі́нны, -ая, -ае.

саладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак., што.

1. Рабіць салодкім.

С. чай.

С. кісель.

2. Прарошчваць зерне для атрымання соладу.

С. ячмень.

|| зак. пасаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны (да 1 знач.) і засаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны (да 2 знач.).

саладкако́рань, -ю, м.

Травяністая расліна, саладкаваты корань якой ужыв. ў медыцыне, а таксама ў тэхніцы; лакрыца.

|| прым. саладкако́раневы, -ая, -ае.