Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

са́жа, -ы, ж.

1. Чорны надёт ад няпоўнага згарання паліва, што асядае на ўнутраных частках печаў, комінаў.

2. Хвароба хлебных злакаў у выглядзе чорнага ліпкага налёту.

са́жалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Штучны вадаём.

2. Садок для рыбы.

|| прым. са́жалкавы, -ая, -ае (спец.).

Сажалкавая рыбная гаспадарка.

са́жань, -жня, мн. -жні, -жняў, м.

1. Старая беларуская і руская мера даўжыні, роўная 3 аршынам (2,13 м).

2. Колькасць чаго-н., роўная гэтай меры.

Тры сажні дроў.

3. Прылада для абмервання зямельных участкаў.

Памераць прысядзібны надзел сажнем.

Касы сажань у плячах — пра шырокага ў плячах, высокага чалавека.

|| прым. сажнёвы, -ая, -ае.

Сажнёвыя крокі (вельмі вялікія).

сажо́нкі, -нак.

Стыль плавання з папераменным выкідваннем уперад то адной, то другой рукі.

Плыць сажонкамі.