Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

свабо́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. У філасофіі: магчымасць праяўлення суб’ектам сваёй волі на аснове пазнання законаў развіцця прыроды і грамадства.

Суадносіны свабоды і неабходнасці.

2. Дзяржаўная незалежнасць, суверэнітэт.

Барацьбіты за свабоду народа.

3. Адсутнасць абмежаванняў, якія звязваюць грамадска-палітычнае жыццё і дзейнасць грамадства або яго членаў.

С. выбару веравызнання.

С. слова.

4. Увогуле — адсутнасць якіх-н. абмежаванняў у чым-н., асабістая незалежнасць, самастойнасць.

Поўная с.

5. Стан таго, хто не знаходзіцца ў заключэнні, у няволі.

Выпусціць на свабоду.

свабодалюбі́вы, -ая, -ае.

Які любіць свабоду, незалежнасць, прасякнуты любоўю, імкненнем да свабоды, да незалежнасці.

С. народ.

свабодалю́бнасць, -і, ж.

Тое, што і свабодалюбства.

свабодалю́бны, -ая, -ае.

Тое, што і свабодалюбівы.

свабодалю́бства, -а, н.

Любоў, імкненне да свабоды, да незалежнасці; барацьба за яе.

свабодамы́снасць, -і, ж.

1. Свабодны і незалежны склад думак.

2. Крытычныя адносіны да пануючых палітычных поглядаў, існуючага ладу і пад.

свабодамы́сны, -ая, -ае.

Які адрозніваецца, вызначаецца свабодамыснасцю.

С. вучоны.

свабо́дна, прысл.

Проста, лёгка, без цяжкасцей (разм.).

Тут с. можна памясціцца.

С. купіць патрэбную рэч.

свабо́дны, -ая, -ае.

1. Які карыстаецца свабодай, валодае незалежнасцю, суверэнны.

Свабодныя рэспублікі.

2. Незалежны, не звязаны ні з кім якімі-н. абавязкамі, адносінамі.

С. перакладчык.

С. мастак.

3. Які не ведае перашкод, абмежаванняў, не абмежаваны пэўнымі нормамі.

Рашучыя свабодныя паводзіны.

Свабодныя адносіны.

4. Які працякае, адбываецца лёгка, без замінак.

Свабоднае дыханне.

Свабодныя рухі рукамі.

Свабодна (прысл.) гаварыць на кітайскай мове.

5. Нікім або нічым не заняты; вольны.

Свабоднае месца ў партэры.

Свабодныя рукі (нічым не занятыя).

6. Не цесны.

Свабоднае паліто.

7. Прасторны, раскошны.

У тэатры прыгожа і свабодна (прысл.).

8. разм. Які не знаходзіцца ў дадзены момант у карыстанні.

Пакой с.

Свабодныя грошы.

9. Які ні да чаго не прымацаваны, ні з чым не злучаны.

С. канец ланцуга.

|| наз. свабо́днасць, -і, ж. (да 1, 3 і 4 знач.).

сваво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

1. Гарэзаваць, дурэць.

Наглядай, каб дзеці не сваволілі.

2. Рабіць у адпаведнасці са сваёй воляй, не зважаючы ні на што.

3. Весці сябе несур’ёзна, легкадумна; буяніць.

Хлопец сталы, а сваволіць.

|| зак. насваво́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| наз. сваво́ленне, -я, н.