свядо́масць, -і, ж.
1. гл. свядомы.
2. Чалавечая здольнасць да ўзнаўлення рэчаіснасці ў мысленні; псіхічная дзейнасць як адлюстраванне рэчаіснасці.
Быццё вызначае с.
3. Стан чалавека пры здаровым розуме і памяці, здольнасць кантраляваць свае ўчынкі і пачуцці.
Страціць с.
4. Думка, пачуццё, поўнае разуменне чаго-н., уменне ацэньваць з’явы жыцця, разбірацца ў рэчаіснасці.
С. мас.
С. учынкаў.
свядо́мы, -ая, -ае.
1. Які валодае свядомасцю (у 2 знач.).
Чалавек — істота свядомая.
2. Які правільна ацэньвае і разумее ўсё навакольнае.
Свядомыя адносіны да працы.
Свядомая палітычная барацьба.
3. Які дзейнічае наўмысна, знарок, абдумана.
С. падман.
|| наз. свядо́масць, -і, ж.
свяжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Станавіцца свяжэйшым (гл. свежы ў 4 знач.), халаднейшым.
Пад раніцу свяжэе (безас.).
2. Станавіцца больш яркім, набываць больш здаровы выгляд.
Пабыўшы ў лесе, чалавек свяжэе.
|| зак. пасвяжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.
свякро́ў, свекры́ві, мн. свякро́ві, свекрыве́й, ж.
Маці мужа.
свякру́ха, -і, ДМ -ру́се, мн. -і, -ру́х, ж. (разм.).
Тое, што і свякроў.
свянці́ць, свянчу́, све́нціш, све́нціць; све́нчаны; незак., што.
Тое, што і свяціць².
|| зак. пасвянці́ць, -свянчу́, -све́нціш, -све́нціць; -све́нчаны.
свярбе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бі́ць, незак.
1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю, адчуваць гэты боль.
Ад крапівы пякуць і свярбяць ногі.
Цела свярбіць.
2. перан., безас. Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н.
Цэлы дзень свярбела паехаць па грыбы.
◊
Рукі свярбяць (разм.) —
1) хочацца пабіцца;
2) хочацца прыкласці рукі да якой-н. справы.
Язык свярбіць у каго (разм.) — хто-н. не можа стрымацца, каб не сказаць што-н.
свярдзёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.
Невялікі свердзел.
С. заўсёды патрэбны ў гаспадарцы.
свя́та, -а, М свя́це, мн. -ы, свят, н.
1. Урачысты дзень, які адзначаецца традыцыйна ў гонар або ў памяць якой-н. выдатнай падзеі, даты, асобы і інш.
С.
Перамогі.
С.
Нараджэння Хрыста.
С.
Новага года.
2. Выхадны, нерабочы дзень.
3. Урачыстасць з прычыны чаго-н.
Сямейнае с.
Спартыўнае с.
4. перан. Пачуццё радасці, асалоды, задавальнення, выкліканае чым-н. прыемным.
На сэрцы с.
◊
Будзе і на нашай вуліцы свята — спадзяванне на лепшае ў будучым, на здзяйсненне чаго-н.
|| прым. свято́чны, -ая, -ае.