Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

слаба... і слаба-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) слабы (у 1 знач.), напр.: слабаактыўны, слабавыражаны, слабадакладны (спец.);

2) слабы (у 2 знач.), напр., слабабачанне (спец.);

3) слабы (у 6 знач.), напр.: слабаалкагольны, слабасалёны;

4) з малой колькасцю чаго-н., напр.: слабаваданосны, слабагліністы, слабажалезісты;

5) злёгку ці недастаткова, напр.: слаба-жоўты, слабазаселены, слабапранікальны, слабаразвіты, слабарастваральны;

6) малы, напр., слабарослы (пра расліны: малой вышыні; спец.).

слабаво́льны, -ая, -ае.

Са слабай воляй.

С. чалавек.

|| наз. слабаво́льнасць, -і, ж.

слабада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. слабо́ды і (з ліч. 2, 3, 4) слабады́, -бо́д, ж.

1. гіст. Паселішча або гарадскі квартал у Расіі, Беларусі і Украіне ў 11—18 стст., жыхары якога не былі прыгоннымі або часова вызваляліся ад падаткаў.

2. Вялікае гандлёвае ці прамысловае сяло; адасобленая частка вялікага сяла.

3. Пасёлак ля горада; прыгарад (уст.).

|| памянш. слабо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. слабадскі́, -а́я, -о́е.

слабаджа́нін, -а, мн. -джа́не, -джа́н, м.

Жыхар слабады.

|| ж. слабаджа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

слаба́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм., неадабр.).

Слабы ў якіх-небудзь адносінах чалавек.

слабанерво́вы, -ая, -ае.

Са слабымі нервамі; занадта чуллівы.

|| наз. слабанерво́васць, -і, ж.

слабасі́льны, -ая, -ае.

1. Са слабым здароўем, недастаткова дужы.

С. чалавек.

2. 3 невялікай магутнасцю (спец.).

С. матор.

|| наз. слабасі́лле, -я, н. (да 1 знач.).

сла́басць, -і, ж.

1. гл. слабы.

2. Недахоп фізічных сіл; недамаганне.

Ад слабасці цяжка стаяць на нагах.

3. Недастатковая цвёрдасць і паслядоўнасць у правядзенні чаго-н.

Тут ён праявіў с.

4. перан. Прывычка, схільнасць, ад якой няма жадання адмовіцца (разм.).

С. да азартных гульняў.

Оперны тэатр — мая с.

слабахара́ктарны, -ая, -ае.

Са слабым характарам, бязвольны.

С. чалавек.

|| наз. слабахара́ктарнасць, -і, ж.

слабе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Рабіцца слабым ці больш слабым (у 1—4, 6 і 7 знач.).

Вецер слабее.

Хворы прыкметна слабее.

|| зак. аслабе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і саслабе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

|| наз. аслабле́нне, -я, н.