слядзі́ць, сляджу́, слядзі́ш, слядзі́ць; слядзі́м, следзіце́, слядзя́ць; незак., чым і без дап. (разм.).
Пакідаць сляды на падлозе, пэцкаючы яе.
Не слядзі!
|| зак. наслядзі́ць, -сляджу́, -слядзі́ш, -слядзі́ць; -слядзі́м, -следзіце́, -слядзя́ць.
сляза́, -ы́, мн. слёзы і (з ліч. 2, 3, 4) слязы́, слёз, ж.
1. мн., адз. ў знач. зб. Празрыстая саленаватая вадкасць, якая выдзяляецца слёзнымі залозамі вачэй пры раздражненні, болі або моцных перажываннях.
На марозе з вачэй цякуць слёзы.
2. Адна кропля такой вадкасці.
З вока паказалася с.
3. мн. Плач.
Прыйсці са слязамі.
Не стрымаць слёз.
Скрозь слёзы (плачучы).
◊
Аблівацца слязамі — моцна плакаць.
Пусціць слязу — заплакаць (іран.).
|| памянш. слёзка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж. (да 2 знач.) і слязі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 знач.).
слязі́сты, -ая, -ае.
Які выдзяляе слёзы.
Слязістыя вочы.
|| наз. слязі́стасць, -і, ж.
слязі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зі́цца; незак.
Пра вочы: напаўняцца слязамі; выдзяляць слёзы.
Вочы слязяцца ад дыму.
слязлі́вы, -ая, -ае.
1. Схільны часта плакаць.
Слязлівая дзяўчынка.
2. Які плача, жаласны.
С. голас.
|| наз. слязлі́васць, -і, ж.
слязні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.
1. У Старажытным Рыме: пасудзіна, у якую збіралі слёзы, калі плакалі па нябожчыку.
2. Слёзны мяшок каля вока, дзе збіраюцца слёзы.
сляпа́к, слепака́, мн. слепакі́, слепако́ў, м. (разм., зневаж.).
1. Сляпы чалавек.
2. перан. Чалавек, які не заўважае, што яго ашукваюць у чым-н.
Не трэба быць слепаком!
сляпе́нь, -пня́, мн. -пні́, -пнёў, м.
Двухкрылае насякомае сямейства крывасмокаў, якое жывіцца кроўю жывёлы і чалавека.
сляпі́цца, сляплю́ся, сле́пішся, сле́піцца; незак.
1. Псаваць сабе зрок.
С. над кнігаю.
2. Пра немагчымасць глядзець (ад яркага святла і пад.).
Слепяцца вочы ад сонца.
сляпі́ць, сляплю́, сле́піш, сле́піць; сле́плены; незак., каго-што.
1. Пазбаўляць зроку, рабіць сляпым; пагаршаць зрок, псаваць вочы.
С. вочы чытаннем.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Асляпляць вочы яркім святлом, перашкаджаць бачыць, засыпаючы ці залепліваючы, засцілаючы вочы чым-н.
Белізна снегу слепіць вочы.
Мокры снег сляпіў вочы.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пазбаўляць разважлівасці пад уздзеяннем якіх-н. пачуццяў.
Рэўнасць сляпіла хлопца.