Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

слёзавыдзяле́нне, -я, н. (спец.).

Выдзяленне слёз слёзнымі залозамі.

|| прым. слёзавыдзяля́льны, -ая, -ае.

слёзатачы́вы, -ая, -ае.

1. Які выклікае моцнае выдзяленне слёз.

С. газ.

2. Які пакутуе безупынным выдзяленнем слёз.

Слёзатачывыя вочы.

|| наз. слёзатачы́васць, -і, ж.

слёзацячэ́нне, -я, н.

Павышанае слёзавыдзяленне.

слёзка гл. сляза.

слё́зны, -ая, -ае.

1. гл. сляза.

2. Які мае намер расчуліць, разжаліць каго-н.

Слёзнае пісьмо.

Слёзна (прысл.) прасіць.

3. перан. Набыты цяжкай працай.

Слёзныя капейкі.