слуга́, -і́, ДМ слузе́, мн. слу́гі і (з ліч. 2, 3, 4) слугі́, слуг, м.
1. Работнік у доме для асабістых паслуг, прыслужвання (уст.).
Панскія слугі.
2. перан. Чалавек, які прысвяціў сябе цалкам служэнню каму-, чаму-н.
С. народа.
слугава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак.
Тое, што і прыслужваць.
|| зак. паслугава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й.
|| наз. слугава́нне, -я, н.
служа́ка, -і, мн. -і, -жа́к, м. (разм.).
1. Вопытны, старанны служачы (звычайна пра ваеннага).
2. Той, хто выслужваецца перад кім-н.; паслугач.
служа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Жанчына, якая выконвае абавязкі слугі (у 1 знач.).
слу́жачы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.
Асоба, якая працуе ў розных сферах разумовай працы, кіраўніцтва, абслугі, гандлю.
|| ж. слу́жачая, -ай, мн. -ыя, -ых.
слу́жба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. гл. служыць.
2. адз. Работа, заняткі і абавязкі служачага, а таксама месца такой работы і знаходжанне на ёй.
Ісці на службу.
3. адз. Выкананне воінскіх абавязкаў.
С. ў радах арміі.
4. чаго або якая. Якая-н. спецыяльная галіна вытворчасці, а таксама арганізацыя, якія займаюцца спецыяльным участкам работы.
Медыцынская с.
С. сувязі.
С. надвор’я.
5. У веруючых: правядзенне набажэнства.
У кафедральным саборы закончылася с.
◊
Не па службе, а па дружбе (разм.) — просьба зрабіць што-н. не па службовым абавязку, а па-сяброўску.
|| прым. службо́вы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
С. абавязак.
Службовае памяшканне.
С. ўваход (для служачых).
службі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
1. Служачы (уст.).
2. Чалавек, які старанна ставіцца да сваіх службовых абавязкаў.
3. Чалавек, які з крайнім фармалізмам ставіцца да сваіх службовых абавязкаў.
4. Кар’ерыст.
|| ж. службі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
службо́вец, -бо́ўца, мн. -бо́ўцы, -бо́ўцаў, м. (разм.).
Тое, што і служачы.
службо́вы, -ая, -ае.
1. гл. служба, служыць.
2. Другарадны, дапаможны.
Зробленыя падлікі маюць толькі службовае значэнне.
3. У граматыцы: словы, якія прызначаны для выражэння граматычных сувязей і адносін, не знамянальныя.
Службовыя часціны мовы.
4. Пра сабак: які адносіцца да парод, што дрэсіруюцца для патрэб спецыяльных службаў.
Службовае сабакаводства.
Выстаўка службовых сабак.
|| наз. службо́васць, -і, ж. (да 3 і 4 знач.).
слу́жка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -жцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -жак.
1. м. і ж. Работнік (работніца), слуга.
2. м. Слуга ў манастыры, царкве або пры архірэю.
Манастырскі с.