Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сы́варатка, -і, ДМ -тцы, ж.

Вадкасць, што атрымліваецца пры згортванні крыві па-за арганізмам, а таксама назва некаторых лекавых прэпаратаў з крыві.

Процідыфтэрыйная с.

|| прым. сы́варатачны, -ая, -ае.

сы́граны, -ая, -ае.

Які вызначаецца зладжанасцю ў працэсе ігры.

С. аркестр.

Сыграная футбольная каманда.

|| наз. сы́гранасць, -і, ж.

сыгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Дасягнуць зладжанасці ў сумеснай гульні.

Футбольная каманда сыгралася.

|| незак. сы́грывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. сы́граўка, -і, ДМ -раўцы, мн. -і, -равак, ж.

сыгра́ць гл. іграць.

сы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць працяжнае вымаўленне гука «с».

Гусі выцягнулі шыі і пачалі с.

2. перан. Гаварыць здушаным ад раздражнення голасам (разм.).

3. перан. Злоснічаць, выказваць сваё незадавальненне (разм.).

С. на мужа.

|| аднакр. сы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (разм.).

|| наз. сы́канне, -я, н. і сык, -у, м. (разм.).

сын, -а, мн. сыны́, -о́ў, м.

1. Асоба мужчынскага полу ў адносінах да сваіх бацькоў.

Малодшы с. вучыцца ў школе.

2. звычайна мн., перан., чаго. Чалавек як носьбіт характэрных рыс свайго асяроддзя, грамадства, народа і пад. (высок.).

Сыны Беларусі.

Сыны свайго часу.

|| ласк. сыно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. (да 1 знач.), сыно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. сыно́ўскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Сыноўскія абавязкі.

сып, -у, м.

Дробныя плямкі ці прышчыкі, якія з’яўляюцца на целе пры некаторых хваробах.

Алергічны с.

сы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; сы́пся; незак.

1. Пра што-н. сыпкае, дробнае або пра многія прадметы: падаць, валіцца; асыпацца; ляцець, разлятацца ва ўсе бакі; выпадаць.

Са страхі сыплецца снег. 3 торбы сыплецца мука.

2. перан. Пра частыя гукі, словы: чуцца, распаўсюджвацца, гучаць.

Услед сыпаліся жарты.

3. Пра тканіну: разбурацца ў выніку выпадання нітак па абрэзаным краі (разм.).

4. перан. Імкліва ў спеху бегчы.

З узгорка сыпаліся дзеці.

сы́паць, -плю, -плеш, -пле; сып; сы́паны; незак.

1. што. Прымушаць падаць куды-н., паступова выпускаючы (што-н. сыпкае ці дробнае).

С. крупы курам.

С. бульбу ў кучу.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра дробны, часты дождж, снег: ісці, падаць.

З вечара сыпаў калючы снег.

3. перан., што, чым. Накіроўваць на каго-н. у вялікай колькасці; надзяляць, асыпаць.

С. удары.

4. перан., што, чым і без дап. Гаварыць хутка і многа (разм.).

С. жартамі.

5. перан. Імкліва бегчы, ісці, ехаць (разм.).

З хаты сыплюць дзеці.

|| аднакр. сы́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

сы́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Тое, што і сып.