Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сыр, -у, мн. сыры́, -о́ў, м.

Харчовы прадукт, які робіцца з малака, заквашанага пэўным спосабам.

Плаўлены с.

Клінковы с.

Галандскі с.

Плаваць (качацца) як сыр у масле — жыць у дастатку, раскошы.

|| памянш. сыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м.

|| прым. сы́рны, -ая, -ае.

сыра...¹ Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) сыры, у сырым выглядзе, напр.: сыравялены, сыравэнджаны;

2) які падвяргаўся толькі першаснай апрацоўцы, напр. сырадутны (старажытны спосаб вырабу жалеза непасрэдна з руды; спец.).

сыра...² Першая частка складаных слоў са знач.: які адносіцца да сыру, сыраробства, напр.: сыравар, сыраробны.

сырава́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па сыраварстве.

сырава́рства, -а, н.

Выраб сыру як галіна прамысловасці.

|| прым. сырава́рны, -ая, -ае.

С. завод.

сыраві́на, -ы, ж., зб.

Матэрыял, прызначаны для далейшай прамысловай апрацоўкі.

С. тэкстыльнай прамысловасці.

|| прым. сыраві́нны, -ая, -ае.

Сыравінныя рэсурсы.

сырадо́й, -ю, м.

Толькі што надоенае малако.

|| прым. сырадо́йны, -ая, -ае.

сырадэ́ля, -і, ж.

Аднагадовая кармавая расліна сямейства бабовых.

|| прым. сырадэ́левы, -ая, -ае.

сырае́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Ядомы грыб з крохкай пласціністай шапкай, звычайна каляровай афарбоўкі.

|| прым. сырае́жкавы, -ая, -ае.

сыраква́ша, -ы, ж.

Густое кіслае малако.

|| прым. сыраква́шны, -ая, -ае.