Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сып, -у, м.

Дробныя плямкі ці прышчыкі, якія з’яўляюцца на целе пры некаторых хваробах.

Алергічны с.

сы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; сы́пся; незак.

1. Пра што-н. сыпкае, дробнае або пра многія прадметы: падаць, валіцца; асыпацца; ляцець, разлятацца ва ўсе бакі; выпадаць.

Са страхі сыплецца снег. 3 торбы сыплецца мука.

2. перан. Пра частыя гукі, словы: чуцца, распаўсюджвацца, гучаць.

Услед сыпаліся жарты.

3. Пра тканіну: разбурацца ў выніку выпадання нітак па абрэзаным краі (разм.).

4. перан. Імкліва ў спеху бегчы.

З узгорка сыпаліся дзеці.

сы́паць, -плю, -плеш, -пле; сып; сы́паны; незак.

1. што. Прымушаць падаць куды-н., паступова выпускаючы (што-н. сыпкае ці дробнае).

С. крупы курам.

С. бульбу ў кучу.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра дробны, часты дождж, снег: ісці, падаць.

З вечара сыпаў калючы снег.

3. перан., што, чым. Накіроўваць на каго-н. у вялікай колькасці; надзяляць, асыпаць.

С. удары.

4. перан., што, чым і без дап. Гаварыць хутка і многа (разм.).

С. жартамі.

5. перан. Імкліва бегчы, ісці, ехаць (разм.).

З хаты сыплюць дзеці.

|| аднакр. сы́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

сы́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Тое, што і сып.

сы́пкі, -ая, -ае.

Які складаецца з дробных часцінак, не счэпленых адна з адной, які мае ўласцівасць рассыпацца.

Сыпкія рэчывы.

|| наз. сы́пкасць, -і, ж.

сыпнатыфо́зны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да сыпнога тыфу.

С. вірус.

2. Хворы на сыпны тыф.

Палата для сыпнатыфозных (наз.).

сы́пнуць гл. сыпаць.

сыпны́.

У выразе: сыпны тыф — заразная хвароба, тыф, суправаджаецца з’яўленнем на целе хворага сыпу, плям.

сыпня́к, -у́, м. (разм.).

Сыпны тыф.

сыпу́чы, -ая, -ае.

1. Тое, што і сыпкі.

С. пясок.

2. Які рассыпаецца; пушысты, лёгкі (пра валасы).

Пасля мыцця валасы робяцца сыпучымі.

|| наз. сыпу́часць, -і, ж.