Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сло́ва, -а, мн. -ы, слоў, н.

1. Асноўная сэнсавая адзінка мовы, якая свабодна ўзнаўляецца ў мове і служыць для пабудовы выказвання.

Іншамоўныя словы.

Падзяліць с. на склады.

2. адз. Мова і маўленчыя здольнасці.

Культура с.

Валодаць словам.

3. звычайна мн. Фраза, выказванне; гаворка, размова.

Бацькавы словы.

Сказаць некалькі слоў на развітанне.

4. адз. Вуснае публічнае выступленне, прамова дзе-н., а таксама права, дазвол гаварыць публічна.

Заключнае с. на выбарным сходзе.

Атрымаць с. для выступлення.

5. адз., з азначэннем. Думка, вывад; дасягненне ў якой-н. галіне.

У гэтай справе трэба с. вучоных.

Новае с. ў навуцы.

6. мн. Тэкст да вакальнага твора.

Песня на словы Адама Русака.

7. адз. Літаратурны твор у форме аратарскай прамовы, пропаведзі ці паслання (уст.). «С. аб палку Ігаравым».

Адным словам — карацей кажучы.

Ад слова да слова — ад пачатку да канца.

Апошняе слова

1) навейшае дасягненне (кніжн.);

2) заключнае слова падсуднага.

Браць слова назад (разм.) — адмаўляцца ад сказанага.

Глытаць словы — гаварыць неразборліва.

Да слова сказаць — у сувязі са сказаным.

Закінуць слова за каго (разм.) — падтрымаць пры неабходнасці.

З чужых слоў — з таго, што сказана кім-н.

Не абмовіцца ні адным словам — змаўчаць.

Слова за слова

1) пра паступовае развіццё размовы;

2) спрачаючыся, пасварыцца.

Слоў няма (разм.) — канешне, так.

У адно слова — разам, адначасова падумаць, сказаць.

У двух словах (разм.) — коратка.

Цвёрдае слова — якому можна верыць.

|| памянш. сло́ўца, -а, н. (да 1 і 3 знач.; разм.).

|| прым. сло́ўны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

словазлучэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Сінтаксічная адзінка, якая ўтвараецца спалучэннем двух або некалькіх слоў, аб’яднаных граматычна і па сэнсе.

|| прым. словазлуча́льны, -ая, -ае.

словазмяне́нне, -я, н.

У граматыцы: змяненне слоў па іх граматычных формах.

С. дзеяслова.

|| прым. словазмяня́льны, -ая, -ае і словазме́нны, -ая, -ае.

сло́вам, пабочн. сл.

Карацей кажучы, увогуле.

С., заўтра першы дзень адпачынку.

словасклада́нне, -я, н.

У словаўтварэнні: спосаб утварэння новых слоў шляхам злучэння дзвюх або некалькіх асноў.

словатво́рчасць, -і, ж.

Стварэнне новых слоў.

С. маладых паэтаў.

словаўжыва́нне, -я, н.

Ужыванне слоў у мове ў тым ці іншым значэнні.

Правільнае літаратурнае с.

словаўтварэ́нне, -я, н.

1. Раздзел граматыкі, які вывучае спосабы ўтварэння слоў.

2. Утварэнне слоў у мове па законах і правілах дадзенай мовы.

Спосаб суфіксальнага словаўтварэння назоўнікаў.

|| прым. словаўтвара́льны, -ая, -ае.

Словаўтваральная сістэма.

сло́дыч, -ы, ж. (разм.).

1. Салодкі смак.

Такая с., есці немагчыма.

2. перан. Прыемнае адчуванне; асалода.

Сэрца ведае с. мар.

сло́ены, -ая, -ае.

Пра цеста і вырабы з яго: такі, які расслойваецца пасля выпечкі.

Слоенае цеста.

С. торт.