Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сап, -у, м.

Заразная хвароба коней і некаторых іншых жывёл, якая перадаецца чалавеку.

|| прым. са́пны, -ая, -ае.

са́па, -ы, мн. -ы, сап, ж. (спец.).

Глыбокі акоп, які капаецца ў напрамку да пазіцыі праціўніка для паступовага і скрытага набліжэння да яго.

Капаць сапу.

Ціхай сапай (разм.) — непрыкметна, цішком.

сапе́нне гл. сапці.

сапе́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які сапернічае з кім-н. у чым-н.

Сур’ёзны с. чэмпіёна.

Няма сапернікаў у каго-н. у чым-н. (няма роўных).

|| ж. сапе́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. сапе́рніцкі, -ая, -ае.

сапе́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Дамагаючыся адной і той жа мэты, спаборнічаць з кім-, чым-н., імкнуцца перамагчы.

С. у ведах.

|| наз. сапе́рніцтва, -а, н.

сапёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ваеннаслужачы інжынерных і ваенна-будаўнічых войск; чалавек, які займаецца абясшкоджваннем мін і неразарваных снарадаў.

|| прым. сапёрны, -ая, -ае.

С. батальён.

Сапёрныя работы.

С. інструмент.

саплі́вы, -ая, -ае (разм.).

1. Такі, у якога цякуць з носа соплі.

С. хлапчук.

2. перан. Малады, нявопытны чалавек (пагард.).

|| наз. саплі́васць, -і, ж.

сапля́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тое, што і соплі.

2. Дзіця, малы; нявопытны чалавек, які мала ведае жыццё; малакасос (разм., пагард.).

|| ж. сапля́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (да 2 знач.).

|| прым. сапля́цкі, -ая, -ае.

са́пны гл. сап.

сапра́на, нескл.

1. н. Найбольш высокі пеўчы голас.

Каларатурнае с.

2. ж. Самая высокая партыя ў хоры.

|| прым. сапра́навы, -ая, -ае.

Сапранавая арыя.