Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сатана́, -ы́, м.

1. Злы дух, д’ябал, які супрацьстаіць Богу.

2. м. і ж., разм. Лаянкавае слова.

|| прым. сатані́нскі, -ая, -ае.

С. смех (перан.: злосна-насмешлівы).

сатане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Станавіцца раз’юшана-злым, злейшым.

|| зак. асатане́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

сатка́ць гл. ткаць.

сатле́лы, -ая, -ае.

Такі, што, тлеючы, згніў або згарэў да канца.

Сатлелая адзежына.

Сатлелае вуголле.

сатле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тлеючы, згніць або згарэць да канца.

Вопратка сатлела ад часу.

У печы сатлела вуголле.

сатра́п, -а, мн. -ы, -аў м.

1. Намеснік правіцеля ў старажытнай Персіі і Індыі, які меў неабмежаваную ўладу.

2. перан. Самадур, дэспат, жорсткі начальнік, тыран.

|| прым. сатра́пскі, -ая, -ае.

сатура́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для насычэння вадкасцей вуглякіслым газам.

|| прым. сатура́тарны, -ая, -ае.

саты́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

У грэчаскай міфалогіі: ніжэйшае бажаство ў выглядзе істоты з хвастом, рагамі і казлінымі нагамі, распусны спадарожнік бога віна і весялосці Дыяніса.

саты́ра, -ы, ж.

1. Рэзкая, з’едлівая іронія, высмейванне, развянчанне каго-, чаго-н.

2. Твор мастацтва і літаратуры, дзе высмейваюцца і рэзка асуджаюцца негатыўныя з’явы жыцця.

У сатыры вялікая сіла ачышчэння.

|| прым. сатыры́чны, -ая, -ае.

саты́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

Аўтар сатырычных твораў.