Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

саха́, -і́, ДМ сасе́, мн. со́хі і (з ліч. 2, 3, 4) сахі́, сох і со́хаў, ж.

1. Прымітыўная сельскагаспадарчая прылада для ворыва.

2. Слуп з развілкай на канцы, які ўжыв. пры будаўніцтве чаго-н. як апора.

3. Мера зямлі, што была адзінкай падатковага абкладання ў феадальнай Расіі і Вялікім Княстве Літоўскім у 13—17 стст. (гіст.).

4. мн. Рогі лася.

|| памянш. со́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. со́шны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

сахары́н, -у, м. і сахары́на, -ы, ж.

Сурагат цукру, белы салодкі парашок.

|| прым. сахары́навы, -ая, -ае.

саха́ты, -ая, -ае.

1. 3 галінастымі рагамі.

С. алень.

2. у знач. наз. саха́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Тое, што і лось.

сахо́р, -хара́, мн. -хары́, -харо́ў, м.

Жалезныя вілы для накідвання гною.

|| прым. сахо́рны, -ая, -ае.