Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

саўгану́цца гл. соўгацца.

саўгану́ць гл. соўгаць.

саўга́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: савецкая гаспадарка — буйное дзяржаўнае сельскагаспадарчае прадпрыемства ў СССР.

Свінагадоўчы с.

|| прым. саўга́сны, -ая,-ае.

саўдзе́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які ўдзельнічае разам з кім-н. у чым-н. (часцей нядобрым, шкодным).

Саўдзельнікі ў злачынствах.

|| ж. саўдзе́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. саўдзе́льніцкі, -ая, -ае.

саўдзе́льніцтва, -а, н.

Сумесны ўдзел з кім-н. у чым-н. (часцей нядобрым, шкодным).

саўдзе́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Сумесна ўдзельнічаць з кім-н. у чым-н., быць саўдзельнікам чаго-н. (часцей пра нядобрую справу, нешта несамавітае, непрыстойнае).

саўлада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая сумесна з кім-н. валодае чым-н.

|| ж. саўлада́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

саўлада́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., з кім-чым.

1. Перамагчы, узяць верх у чым-н.; адолець, асіліць каго-, што-н.

С. са злачынцам.

С. з канём (прымусіць слухацца, падпарадкаваць сабе). С. з сабою (перасіліць сябе).

2. Змагчы выканаць якую-н. работу, ажыццявіць што-н.

С. з уборкай хлеба.

саўлада́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (спец.).

Уладаць чым-н. сумесна з кім-н.

|| наз. саўлада́нне, -я, н.

са́ўна, -ы, ж.

Фінская лазня з гарачым сухім паветрам.