Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сад, -а і -у, М -дзе, мн. сады́, -о́ў, м.

1. -у. Участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі, кветкамі.

Пасадзіць с.

2. -а. Тое, што і дзіцячы сад.

Забраць з сада дзяцей.

Батанічны сад — сад, у якім з навуковай мэтай вырошчваюць розныя расліны.

Дзіцячы сад — выхаваўчая ўстанова для дзяцей дашкольнага ўзросту.

Зімні сад — спецыяльнае цёплае, зашклёнае памяшканне для вырошчвання кветак, раслін; аранжарэя.

|| памянш. садо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м. і са́дзік, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. садо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

садавіна́, -ы́, ж., зб.

Плады садовых дрэў.

Купіць свежай садавіны.

садаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па садаводстве; чалавек, які разводзіць сад, сады.

садаво́дства, -а, н.

1. Развядзенне садоў як галіна раслінаводства.

2. Асобная гаспадарка, занятая развядзеннем садовых культур.

|| прым. садаво́дчы, -ая, -ае.

садану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. і аднакр. (разм.).

1. што. 3 размаху ўсадзіць што-н. вострае.

С. нож у дрэва.

2. чым і без дап. Моцна ўдарыць.

С. кулаком у бок.

С. з ружжа (выстраліць).

саджа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Сельскагаспадарчая машына для пасадкі бульбы, агародніны, расады.

са́джанец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Маладая расліна, вырашчаная ў гадавальніку з чаранкоў або сеянцаў і прызначаная для перасадкі ў іншае месца.

Саджанцы сліў.

|| прым. са́джанцавы, -ая, -ае (спец.).

са́джаны, -ая, -ае.

Які вырас з саджанца, пасаджаны (не сеяны і не дзікарослы).

Саджаныя бярозы.

С. лес.

саджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

Тое, што і садзіць (у 1—8 знач.).

садзе́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто садзейнічае, дапамагае, спрыяе каму-, чаму-н.